Албанская праваслаўная царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўтакефальная праваслаўная царква Албаніі
Kisha Ortodokse Autoqefale e Shqipërisë
Apollonia (Albania)10.JPG
Праваслаўны манастыр у Апалоніі
Асноўная інфармацыя
Аўтакефалія з 1922
Прызнанне аўтакефаліі 1937
Цэнтр Тырана
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Албанія
Царква-маці Сусветны Канстанцінопальскі патрыярхат
Мова набажэнстваў албанская
Колькасць
Епархій 8
Сайт [1]

Аўтакефальная праваслаўная царква Албаніі (алб.: Kisha Ortodokse Autoqefale e Shqipërisë) — аўтакефальная праваслаўная царква, створаная ў 1922 г. Прызнана патрыярхам Канстанцінопальскім у 1937 г.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўе распаўсюджвалася на тэрыторыі Албаніі з пачатку нашай эры. Першым місіянерам лічыцца апостал Павел. З 1767 г. праваслаўныя прыходы Албаніі былі падпарадкаваны патрыярху Канстанцінопальскаму.

У другой палове XIX — пачатку XX ст. частка праваслаўнага кліра ўдзельнічала ў албанскім нацыянальным адраджэнні ў тым ліку за межамі Албаніі. Адным з найбольш актыўных прыхільнікаў стварэння асобнай албанскай царквы быў Феафан Нолі (18821965 гг.), грамадзянін ЗША. У 1907 г. у Масачусетсе святары праваслаўнай царквы, якая падпарадкоўвалася Канстанцінопальскай патрыярхіі, забаранілі хаваць на могілках албанскага нацыяналіста Крыштафа Дысніцу, што прывяло да канфлікту паміж вернікамі-албанцамі і грэкамі. У 1908 г. Феафан Нолі быў пасвечаны як святар Рускай праваслаўнай царквы і пад яе юрысдыкцыяй стварыў асобны албанскі прыход Св. Мікалая у Нью-Ёрку. Пасля абвяшчэння незалежнасці Албаніі ён пераехаў у Тырану, дзе займаўся актыўнай палітычнай і культурнай дзейнасцю.

У верасні 1922 г. у Бераце адбыўся першы агульнанацыянальны праваслаўны сход, падчас якога 17 верасня была абвешчана аўтакефальная царква Албаніі, прыняты яе статут. У 1923 г. Феафан Нолі быў абраны яе кіраўніком. Патрыярх Канстанцінопальскі прызнаў Албанскую праваслаўную царкву толькі ў 1937 г. пасля ад'езду Феафана Нолі з Албаніі і доўгай чаргі перагавораў з прадстаўнікамі албанскага кліра.

У 1967 г. камуністычны ўрад абвясціў Албанію атэістычнай дзяржавай. Царква апынулася пад забаронай. 1608 цэркваў і манастыроў былі разбураны, многія святары і манахі сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Дзейнасць прыходаў узнавілася толькі ў 1990 г. У 1991 г. канстанцінопальскі патрыярх прызначыў сваім экзархам у Албаніі грамадзяніна Грэцыі, што прывяло да канфлікту паміж дзяржавай і часткай вернікаў з аднаго боку і прадстаўнікамі Канстанцінопальскай патрыярхіі з другога. Пасля перагавораў у 1998 г. Аўтакефальная праваслаўная царква Албаніі зноў набыла свой афіцыйны прававы статус. Згодна пагадненню 1998 г. два кіраўніка царквы павінны быць грэкамі, два — албанцамі.

У лістападзе 2006 г. царкоўная асамблея ў Дурэсе, што складалася з 250 удзельнікаў — святароў і парафіян, — прыняла новы статут. У 2009 г. было заключана новае пагадненне паміж аўтакефальнай праваслаўнай царквой Албаніі і ўрадам гэтай краіны, якое рэгулюе ўзаемаадносіны і супрацоўніцтва паміж дзяржавай і царкоўнай арганізацыяй. Яно прадугледжвае права царквы арганізоўваць і здзейсняць сваю місію незалежна ад дзяржавы. У сваю чаргу дзяржава гарантуе павагу і прызнае прадстаўнікамі царквы толькі асоб, упаўнаважаных Найсвятым Сінодам.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшым органам кіравання аўтакефальнай праваслаўнай царквы Албаніі з'яўляецца Найсвяты Сінод, у які ўваходзяць 8 епіскапаў, у тым ліку архіепіскап Тыраны і Дурэса, а таксама генеральны сакратар. Кіраўніком Найсвятога Сінода з'яўляецца архіепіскап Тыраныі Дурэса, першасвятар усёй царквы. Згодна статуту 2006 г., дазваляецца арганізацыя царкоўнай асамблеі для абмеркавання найбольш надзённых пытанняў.

Міжнародныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Аўтакефальнай праваслаўная царква Албаніі з'яўляецца адзіным прадстаўніком гэтай краіны ў Сусветнай радзе цэркваў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]