Праваслаўная царква Украіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная царква Украіны
Православна церква України
80-391-9007 Kyiv DSC 5895.jpg

Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр у Кіеве — цэнтральны кафедеральны сабор ПЦУ
Асноўная інфармацыя
Аўтакефалія з 2019
Прызнанне аўтакефаліі з 2019 (Канстанцінопальская Праваслаўная Царква)
Прадстаяцель у наш час Мітрапаліт Епіфаній
Цэнтр Кіеў
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Кіеў
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Сцяг Украіны Украіна (аспрэчваецца)
Царква-маці Канстанцінопальскі патрыярхат
Мова набажэнстваў украінская
Каляндар Юліянскі каляндар

Праваслаўная царква Украіны (укр.: Православна церква України) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, якая заняла з 6 студзеня 2019 года 15-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю выключна на тэрыторыі Украіны.

Утворана на Аб'яднаўчым саборы 15 снежня 2018 года шляхам аб'яднання ўкраінскіх святароў некананічных праваслаўных юрысдыкцый (УПЦ КП і УАПЦ), а таксама асобных клірыкаў УПЦ МП.

Паводле прынятага статуту, царкву ўзначальвае прадстаяцель з тытулам «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны». З 15 снежня 2018 года на гэтай пасадзе — мітрапаліт Епіфаній (Думенка), былы мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі УПЦ КП.

16 снежня новаабраны прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы[1].

Томас аб аўтакефаліі царквы быў ўручаны мітрапаліту Епіфанію ў Стамбуле 6 студзеня 2019 года асабіста Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]