Аўтапартрэт з фескай (Ян Рустэм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Self-portrait Jonas Rustemas (1762–1835).jpg
Ян Рустэм
Аўтапартрэт з фескай. XIX стагоддзе
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Памеры 26 × 20 см
Літоўскі мастацкі музей, Вільнюс

Аўтапартрэт з фескай — адзін з аўтапартрэтаў аўтарства Яна Рустэма, які захоўваецца ў Літоўскім мастацкім музеі(руск.) бел. і выстаўляецца ў Вільнюскай карціннай галерэі(руск.) бел.[1].

Апісанне карціны[правіць | правіць зыходнік]

Як гэта звычайна для партрэтаў Рустэма, аўтапартрэт пагрудны. Мастак адлюстраваны ў павароце тры чвэрці, павернуты направа[1]. Ён апрануты ў чорную куртку, жоўтую камізэльку і белую кашулю са складаным каўняром і белай хусткай, завязанай на шыі. На галаве чырвоная феска. Фон цёмна-карычневы[1].

Варыянты карціны[правіць | правіць зыходнік]

Ян Рустэм намаляваў дастаткова вялікую колькасць аўтапартрэтаў, на некаторых з іх ён паказаны ў фесцы. Пры гэтым карціны не з'яўляюцца дакладнымі копіямі, а адрозніваюцца рознымі дэталямі ад кірунку позірку да ўзроста мастака.

Прынамсі два аўтапартрэты былі страчаныя падчас Другой Сусветнай вайны, яшчэ некалькі захоўваюцца ў розных музеях Літвы і Польшчы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Autoportretas su fesu (літ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]