Камізэлька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камізэлька

Камізэлька[1] (польск.: kamizelka ад фр.: camisole — кафтан) — мужчынская ці жаночая верхняя вопратка без рукавоў. У класічным варыянце апранаюць пад пінжак. Састаўная частка класічнага мужчынскага касцюма — «тройкі».

Пачынаючы з XX стагоддзя камізэлька стала шырока выкарыстоўвацца як спецыяльнае адзенне або нават абмундзіраванне: разгрузачная камізэлька — ў ваенных, бронекамізэлька — у супрацоўнікаў сілавых структур, выратавальная камізэлька — у пасажыраў і экіпажа плавальных сродкаў, сігнальная камізэлька са святлоадбівальнымі паверхнямі — у работнікаў гарадскіх службаў і супрацоўнікаў ДАІ.

"

І бацька кідае відэльцы,
Рукою гладзіць па камзэльцы,


Якуб Колас, Новая зямля[2]

"

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Новая зямля (1923)