Алаіс Ірасек

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Ірасек)
Jump to navigation Jump to search
Алаіс Ірасек
па-чэшску: Alois Jirásek
Jan Vilímek - Alois Jirásek.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 жніўня 1851(1851-08-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1930(1930-03-12)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
  • Гронаў[d]
Грамадзянства Сцяг Чэхіі Чэхія
Дзеці Božena Jelínková-Jirásková[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, грамадскі дзеяч
Жанр проза
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Signature of Alois Jirásek.gif
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Алаіс Ірасек (чэшск.: Alois Jirásek; 23 жніўня 1851, Гронаў, Аўстрыйская імперыя — 12 сакавіка 1930, Прага, Чэхія) — чэшскі празаік, драматург і аўтар гістарычных раманаў. Працаваў настаўнікам сярэдняй школы да 1909 года. Напісаў шэраг гістарычных апавяданняў, прасякнутых верай у чэшскую нацыю і рушанне насустрач свабодзе і справядлівасці. Алаіс Ірасек быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры ў 1918, 1919, 1921 і 1930 гадах[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Алаіс Ірасек нарадзіўся 23 жніўня 1851 года ў Гронаве, маленькім мястэчцы на поўначы Чэхіі, у сям’і ўладальніка невялікай пякарні, раней — вясковага ткача[6].

У гімнастычныя гады, спярша ў Броўмаве, пасля ў Кралавым Градцы, Алаіс Ірасек стаў сведкам грамадскага пад’ёму 1860-х гг., які быў выкліканы знешнепалітычным крызісам Аўстрыйскай манархіі. Ужо будучы студэнтам філасофскага факультэта Пражскага ўніверсітэта, будучы чэшскі літаратар перажыў спад гэтага пад’ёму пасля перамогі Прусіі ў франка-прускай вайне ў 1871 годзе. Заняпад нацыянальна-вызваленчай хвалі 60-х гг. супаў з першымі крокамі Алаіса Ірасека на літаратурнай ніве.

Першы літаратурны досвед. Работа ў пражскіх часопісах[правіць | правіць зыходнік]

Першым вершам і апавяданням маладога Алаіса Ірасека, апублікаваным у часопісе «Светазор» былі ўласцівыя змрочны каларыт, філасофская пазіцыя марнасці высілкаў чалавека ў барацьбе са злом і заганамі, разважанні пра смерць і пакорнасць лёсу (вершы «Цені» (1873), «Дарогай» (1874), няскончаная паэма «Смерць» (1875) і інш.). Аповесць "Філасофская гісторыя" (1875).

Упадніцкія матывы ў творчасці Ірасека знікаюць па хадзе яго супрацоўніцтва з часопісам «Люмір», адроджаным у 1871 годзе выбітным чэшскім пісьменнікам Янам Нерудай, які істотна паўплываў на пачынаючага літаратара сваімі творамі «Малакраінскія аповеды» і «Касмічныя песні». Наступным друкаваным выданнем, у якім працаваў Алаіс Ірасек стаў часопіс «Кветы», які сабраў найбольш прагрэсіўна настроеных пісьменнікаў тагачаснага літаратурнага асяроддзя. У гэтым часопісе ён упершыню апублікаваў свой папулярны раман «Псаглаўцы» (1883).

Апошні этап творчасці[правіць | правіць зыходнік]

У 18601890 гг., ствараючы свае раманы, хронікі і эпапеі, фармуецца асноўны метад Ірасека па пошуку адказаў на пытанні, якія ставіць перад сабой палітычныя і культурныя з'явы тагачаснай Чэхіі — іхні пошук у гераічнай гісторыі народа[7].

За дваццаць год, пачынаючы з 1890 года Алаіс Ірасек узнавіў самыя велічныя карціны чэшскай гісторыі — эпохі гусіцтва і адраджэння.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Характэрнай вехай у творчасці Алаіса Ірасека стала выданне кнігі «Горныя апавяданні», якая выйшла з адмысловым эпіграфам-цытатай з Цыцэрона: «Я там, дзе чалавечнасць». Выданнем гэтага твора малады пісьменнік падводзіў вынік пачатковаму перыяду сваёй творчасці і разам з тым сцвярджаў сваю накіраванасць да гуманізму, як прынцыпу, які быў пакладзены ў аснову яго мастацкага светабачання[8].

У адрозненні ад абстрактнай любві да людзей наогул, гуманізм Ірасека з'яўляецца асабліва тэндэнцыйным у дачыненні да творцаў народнай гісторыі, якія ў імя тагачасных прагрэсіўных ідэй адстойвалі свае правы ў шматлікіх сялянскіх паўстаннях XVII—XVIII стст. і ў рэвалюцыйны 1848 год[9]. Чэшскі пісьменнік казаў:

" Я пытаўся ажывіць нашае мінулае, зрабіць яго як мага болей блізкім, зразумелым, але рабіў гэта не як летуценнік, які глядзіць толькі ў мінулае і не заўважае цяжкай барацьбы свайго народа ў цяперашні час. Менавіта таму, што я ўсёй душой перажываў гэтую барацьбу, я адчуваў, што неабходна азірнуцца на нашае мінулае, бо хто не ведае мінулага, той не зразумее сучаснага. У ланцугу жыцця звенні сучаснага знітаваныя са звеннямі мінулага. Барацьбіты сышлі, але барацьба засталася.
Alois Jirásek
Sborník studií a vzpomínek na počest jeho sedmdesátých narozenin, str. 34
"

Працягваючы лінію, якая была закладзеная яго папярэднікамі — Немцавай, Галекам, Нерудай, — Алаіс Ірасек удзяліў асаблівую ўвагу сяброўству чэхаў і славакаў, разглядаючы гэтае сяброўства як жыццёва неабходны саюз народаў з агульным гістарычным лёсам[10]. Ідэя славянскай узаемнасці і салідарнасці ў творчасці чэшскага пісьменніка набывае новы кірунак у сувязі з нацыянальна-вызваленчай барацьбой паўднёвых славян. Вялікую ролю ў літаратурным абгрунтаванні гэтае пазіцыі стала трылогія «Братэрства»[10] (18991909), у якой апісаны падзеі, звязаныя з апошнім этапам барацьбы гусітаў у Славакіі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Alois Jirasek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Alois Jirásek // Brockhaus Enzyklopädie
  4. 4,0 4,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Josef B. Michl, Laureatus Laureata, ARCA JiMfa, Třebíč, 1995, str. 372—382
  6. Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 6. — 90 000 экз.
  7. Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 8. — 90 000 экз.
  8. Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 10. — 90 000 экз.
  9. Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 11. — 90 000 экз.
  10. 10,0 10,1 Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 12. — 90 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]