Аляксандр Арсенавіч Варанецкі
Выгляд
(Пасля перасылкі з А. Варанецкі)
Аляксандр Арсенавіч Варанецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды |
Аляксандр Арсенавіч Варане́цкі (12 мая 1951, Маладзечна) — акцёр цырка, клоўн. Заслужаны артыст Беларусі (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1969 годзе студыю пры Мінскім дзяржаўным цырку. Артыст Расійскага дзяржцырка. Выступае ў дуэце з Ф. Гулевічам як дывановы клоун (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове беларускага фальклору). Артыст яркай індыввідуальнасці, пластычна выразны. У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).