Маладзечанскі раён
Маладзечанскі раён | |||||
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|---|
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Маладзечна | ||||
Дата ўтварэння | 1940 | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 73,81 %, руская 23,83 % Размаўляюць дома: беларуская 41,06 %, руская 54,61 %[1] |
||||
Насельніцтва (2013) |
136 223 чал,[2] (3-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 97,86 чал./км² (1-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 90,03 %, рускія — 6,76 %, украінцы — 1,12 %, іншыя — 2,09 %[1] |
||||
Плошча |
1 392,18[3] км² (17-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
190 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Маладзечанскі раён — раён на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім і Смаргонскім раёнамі.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Раён утвораны 15 студзеня 1940 года на падставе Указу Прэзідыума ВС БССР Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР.
У перыяд з 1940 па 1960 гг. уваходзіў у склад Вілейскай вобласці (у 1944 годзе вобласць была пераназвана ў Маладзечанскую).
З 20 студзеня 1960 года знаходзіцца ў складзе Мінскай вобласці.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]
У адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога савета дэпутатаў аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага уладкавання Мінскай вобласці ад 28 мая 2013 года колькасць сельсаветаў зменшаная на 2 [5] і складае цяпер 12. Гэтым рашэннем былі скасаваныя Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы.[5]
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 2009 г. насельніцтва раёна складала 138 375 чал.[1]
Усяго налічваецца 276 населеных пунктаў. Раён падзелены на горад Маладзечна, гарадскі пасёлак Радашковічы і 14 сельсаветаў.
Нацыянальны склад: беларусы — 92,3 %, рускія — 5,2 %, палякі — 0,6 %.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Вілейка — Мядзел, Маладзечна — Валожын.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
У раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).
У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».[6][7][8]
СМІ[правіць | правіць зыходнік]
Прэса[правіць | правіць зыходнік]
- «Маладзечанская газета». Орган раённых улад
- «Рэгіянальная газета». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“»
Радыё і тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]
- Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне «МКТВ»
- Радыё «Маладзечна».
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Юліян Бакшанскі
- Аляксандр Раманавіч Бобрык
- Мікалай Сцяпанавіч Верамей
- Аляксандр Грышкевіч. Беларускі мастак-пейзажыст. Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Маладзечне.
- Рыгор Сарока
- Рыгор Семашкевіч
- Юльян Сергіевіч
- Юзаф Трыпуцька
- Кандрат Церах — апошні міністр гандлю СССР (1986—1991). У 1963—1965 — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ Дадзеныя на сайце Маладзечанскага райвыканкама
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ 5,0 5,1 Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
- ↑ «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
- ↑ «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
- ↑ Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі»//«Рэгіянальная газета»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт(руск.)
- Сайт «Рэгіянальнай газеты»
- Сайт «Маладзечанаскай газеты»
|
|
|