Аляксандр Мікалаевіч Гвоздзікаў
Аляксандр Мікалаевіч Гвоздзікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1951 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель, Анатоль Аляксандравіч Анікейчык і Генадзь Ільіч Мурамцаў |
Член у |
Аляксандр Мікалаевіч Гвоздзікаў (нар. 29 лістапада 1951, Віцебск) — беларускі скульптар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1965 па 1970 год займаўся ў скульптурнай студыі пры Віцебскім педагагічным інстытуце. У 1976 годзе скончыў аддзяленне скульптуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1981 года.
Член Саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў Віцебску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў манументальнай і станкавай пластыцы.
Асноўныя творы: помнік М. Шагалу ў Віцебску, бюст Марка Шагала ў Лёзне, дзецям М. Шмырова ў г. п. Сураж Віцебскай вобласці, М. Сільніцкаму на шашы Віцебск — Полацк, А. Углоўскаму ў саўгасе імя А. Углоўскага Віцебскай вобласці; кампазіцыі «Дзеці вайны», «Флора», «Вызваленне», «Перамога», «Яны перамаглі»; трыпціх «Майстры», шэраг партрэтаў і мемарыяльных дошак.
Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, музеі М. Шагала ў Францыі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн.1 / редкол.: Т. В. Белова (гл.ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. 2010, с. 292—293.