Анатоль Яфімавіч Углоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Яфімавіч Углоўскі
The Soviet Union 1966 CPA 3326 stamp (World War II Hero Private of the Guard Anatoly Uglovsky).jpg
Дата нараджэння 24 ліпеня 1923(1923-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1943(1943-12-20) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Анатоль Яфімавіч Углоўскі (руск.: Анатолий Ефимович Угловский, 24 ліпеня 192320 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (04.06.1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. Я. Улоўскі нарадзіўся ў в. Лужавіца (Вялікаўсцюгскі раён Валагодскай вобласці). У 1942 годзе скончыў рамеснае вучылішча ў горадзе Вялікі Усцюг. Працаваў у горадзе Кашын Калінінскай вобласці. У 1942 годзе прызваны ў войска. Ваяваў на Волхаўскім і Калінінскім франтах. Удзельнічаў у абароне Ленінграда і ў баях за горад Вялікія Лукі.

Бранябойшчык 429-га знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна (306-я стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) чырвонаармеец А. Я. Углоўскі вызначыўся пры вызваленні Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У ноч на 20 снежня 1943 года, адбіваючы танкавую контратаку суперніка, кінуўся з гранатай пад варожы танк і падарваў яго.

А. Я. Углоўскі пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Вымна Віцебскага раёна.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.