ГК Мяшкоў Брэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з БГК імя Мяшкова)
БГК імя Мяшкова
Поўная назва Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова
Мянушкі мяшкі
Заснаваны 9 красавіка 2002
Горад Брэст, Беларусь
Пляцоўка УСК «Вікторыя»
Умяшчальнасць: 3740
Спартыўны дырэктар Павел Башкін
Галоўны трэнер Сяргей Бябешка
Чэмпіянат Чэмпіянат Беларусі
2018/2019 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма


Асноўная
форма
Форма


Гасцявая
форма

БГК імя́ Мяшко́ва — беларускі гандбольны клуб з Брэста, 12-разовы чэмпіён і 11-разовы ўладальнік Кубка Беларусі. Удзельнічае ў нацыянальным чэмпіянаце і міжнародных SEHA-лізе і Лізе чэмпіёнаў.

Гульні праводзіць у залы ўніверсальнага спартыўнага комплексу «Вікторыя» ўмяшчальнасцю 3740 пасадачных месцаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб створаны з ініцыятывы сыноў Анатоля Пятровіча Мяшкова[2], брэсцкага гандбольнага трэнера і энтузіяста, і атрымаў яго імя[3].

У дэбютным для сябе сезоне беларускага чэмпіянату брэсцкі клуб адразу склаў канкурэнцыю сталічным фаварытам СКА і «РЦАП-Аркатрон», фінішаваўшы на першым этапе на другім месцы з адставаннем 1 ачко ад «Аркатрона» і стаўшы лідарам у пяцёрцы наймацнейшых на другім этапе. У фінале плэй-оф БГК саступіў «Аркатрону» толькі ў трэцім, дадатковым матчы[4]. У фінале Кубка Беларусі мацнейшым таксама апынуўся «Аркатрон». Капітан брэсцкай каманды Уладзімір Галушка быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату.

Па выніках сезону клуб змяніў трэнера і значна ўзмацніў склад украінскімі легіянерамі і беларускімі ігракамі, якія вярнуліся з замежжа. У сезоне 2003/04 БГК перамог ва ўсіх гульнях, акрамя адной, і стаў чэмпіёнам з 20-ачковым адрывам ад другога месца, а таксама заваяваў Кубак Беларусі[5]. Найлепшым брамнікам чэмпіянату стаў Мікалай Гальмак, найлепшым абаронцам — Максім Няхайчык, найлепшым іграком задняй лініі — Уладзімір Галушка. Як віцэ-чэмпіён клуб таксама выступаў у Кубку ЕГФ, дзе дайшоў да 1/8 фіналу.

У наступным сезоне чэмпіянату БГК імя Мяшкова перамог ва ўсіх без выключэння гульнях; як і ў папярэднім сезоне, трэці этап не спатрэбіўся, паколькі адрыў ад другога месца склаў 14 ачкоў[6]. У Кубку Беларусі клуб таксама не меў канкурэнтаў, перамогшы ва ўсіх трох гульнях. Мікалай Зянько[7] стаў найлепшым брамнікам чэмпіянату, Максім Няхайчык — абаронцам, Міхаіл Усачоў — іграком задняй лініі. У гэтым сезоне брэсцкі клуб дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе ў групавым этапе з адной перамогай фінішаваў на апошнім месцы пасля расійскага клуба «Чэхаўскія Мядзведзі», дацкага «Гудмэ» і славенскага «Гарэнье»[8].

У чэмпіянаце Беларусі 2005/06 БГК ізноў стаў найлепшым, саступіўшы толькі ў адной гульні з 23, а ў Кубку Беларусі саступіў мінскаму СКА[9]. Упершыню ў беларускім чэмпіянаце ўзяў удзел і фарм-клуб БГК, складзены пераважна з брэсцкіх выхаванцаў. У Лізе чэмпіёнаў БГК зноў перамог аднойчы і скончыў групавы раўнд на апошнім месцы пасля нямецкага клуба «Кіль», дацкага «Кольдынга» і польскай «Віслы»[10].

XV чэмпіянат Беларусі прайшоў без інтрыгі: брастчане перамаглі ва ўсіх 28 матчах. Да таго ж фарм-клуб «ЦАР-БГК» заваяваў бронзавыя медалі. Абодва клубы ўзялі ўдзел і ў фінальнай частцы розыгрышу Кубку Беларусі, дзе занялі адпаведна 1-е і 3-е месцы[11]. Ігракі фарм-клуба Алег Рагозін і Канстанцін Курыленка сталі найлепшымі бамбардзірамі чэмпіянату (233 і 181 мяч адпаведна). У групавым этапе Лігі чэмпіёнаў гэтым разам БГК саступіў ва ўсіх матчах іспанскаму «Сьюдад Рэалу», венгерскаму «Піку» і швейцарскаму «Кадэтэну»[12]. Дэбют у Балтыйскай лізе прынёс камандзе 2-е месца пасля рыжскага АСК  (славацк.)[11].

Сезон 2007/08 клуб пачаў адразу з другога этапу і з новым трэнерам, былым іграком Юрыем Карпуком. Атрымаўшы ў 20 матчах 19 перамог, БГК стаў чэмпіёнам Беларусі пяты раз запар, а таксама чацверты раз заваяваў Кубак[13]. У групе H Лігі чэмпіёнаў брастчане з адной перамогай фінішавалі на апошнім месцы пасля венгерскага клуба «Пік», славенскага «Гарэнье» і баснійскай «Босны»[14].

БГК у матчы Лігі чэмпіёнаў (2014)

З наступнага года чэмпіянат Беларусі папоўніўся наваком — мінскім «Дынама», які адразу ж стаў чэмпіёнам. БГК фінішаваў на другім месцы. А вось у фінале Кубка брэсцкі клуб узяў рэванш над маладым супернікам, які ў наступных гадах стане яго асноўным канкурэнтам на ўнутранай арэне[15]. Адным з найлепшых ігракоў чэмпіянату стаў левы паўсярэдні Канстанцін Курыленка. У гэтым сезоне БГК не здолеў прабіцца ў групавы этап ЛЧ, двойчы згуляўшы ўнічыю з літоўскім «Гранітасам» і саступіўшы па колькасці закінутых мячоў у гасцях[16]. Пасля гэтага брастчане трапілі ў Кубак ЕГФ, дзе ў 1/16 фіналу саступілі па суме двух матчаў астраханскай «Зары Каспія»[17]. У Балтыйскай лізе групавы этап брастчане скончылі на другім месцы, але ў паўфінале саступілі эстонскім «Чокеліт Бойз»[et] і ў выніку занялі 3-е месца[15].

Першы этап чэмпіянату 2009/10 БГК скончыў на першым месцы з адным паражэннем у 16 гульнях, але на другім двойчы саступіў «дынамаўцам» і заваяваў срэбныя медалі. У фінале Кубка Беларусі па суме двух матчаў БГК таксама саступіў мінскаму клубу[18]. У гэтым сезоне клуб дэбютаваў у еўрапейскім Кубку кубкаў, дзе ў першым раўндзе прайграў дацкаму «Хольстэбро» (дацк.)[19].

Сезон 2010/11 брастчане пачалі з новым трэнерам літоўцам Гінтарасам Савукінасам. У групавым турніры БГК фінішаваў другім, аднак суперфінальная серыя не праводзілася, паколькі разрыў ад «Дынама» склаў 8 ачкоў пры рэгламентаваных трох. У фінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі («фінал чатырох») БГК абыграў мінскае «Дынама», а пасля без цяжкасцей разабраўся з магілёўскім «Машэкам»[20]. Найлепшымі ігракамі чэмпіянату былі прызнаны Віталь Чарапенька (брамнік), Раман Колеснеў (левы крайні), Юрый Грамыка (лінейны). У другім раўндзе Кубка ЕГФ мяшкоўцы саступіў македонскаму «Металургу»»[21].

У чэмпіянаце Беларусі 2011/12 брастчане чацверты раз запар сталі другімі, а ў «фінале чатырох» Кубка зноў абыгралі «Дынама», і саступілі СКА[22]. Еўрапейскі сезон стаў адным з самых паспяховых у гісторыі клуба: у апошнім розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў[23] БГК дайшоў да ¼ фіналу[24], дзе саступіў іспанскаму «Арагону»[25].

У сезоне 2012/13 упершыню ў гісторыю клуба БГК апусціўся ў выніковай табліцы чэмпіянату ніжэй за 2-е месца, заваяваўшы бронзавыя медалі. Цягам сезону ў клубе з'явіўся новы трэнер — Міглюс Астраўскас, але ў сярэдзіне сакавіка ён быў адстаўлены[26]. У фінале Кубка Беларусі брастчане саступілі адзін мяч мінскаму «Дынама»[27]. У Кубку ЕГФ клуб прайшоў два раўнды і на апошняй перадгрупавой стадыі саступіў нямецкаму «Фрыш Аўф Гепінгену»[28]. У дэбютным сезоне SEHA Лігі БГК стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату, а ў фінале чатырох заняў чацвёртае месца[27].

У сезоне 2013/14 гадоў БГК імя Мяшкова, ачолены новым трэнерам Жэлька Бабічам[26], пасля пяцігадовага перапынку вярнуў сабе тытул чэмпіёна Беларусі. Здарылася гэта пасля расфарміравання з-за фінансавых цяжкасцей наймацнейшага беларускага клуба «Дынама», які і ў гэтым сезоне лідыраваў на першым этапе са 100%-ым вынікам[29]. Узмацніўшыся яго былымі ігракамі Дзянісам Рутэнкам, Максімам Бабічавым і Дзмітрыем Нікуленкавым, а таксама яшчэ адным лідарам беларускай зборнай Сяргеем Шыловічам, брэсцкі клуб, стаўшы базавым клубам зборнай[30], на другім этапе саступіў толькі ў адным матчы і ў фінальнай серыі адолеў СКА[31]. Брастчане перамаглі і ў Кубку Беларусі[32]. У Кубку ЕГФ клуб дайшоў да 3-га кваліфікацыйнага раўнда і саступіў там берлінскаму «Фюксэ»[33], будучаму бронзаваму прызёру. Клуб таксама стаў срэбраным прызёрам SEHA Лігі[34].

У сезоне 2014/15 гадоў БГК імя Мяшкова ў восьмы раз здабыў Кубак Беларусі, а ў фінальнай серыі чэмпіянату да дзвюх перамог адолеў у трох матчах мінскі СКА. Трэцяя фінальная гульня стала для трэнера Жэлька Бабіча 100-й у складзе брастчан[35], але пасля гэтага чэмпіянату яго на пасадзе замяніў украінец Сяргей Бябешка. Найлепшым лінейным чэмпіянату стаў Максім Бабічаў, найлепшым правым паўсярэднім — Сяргей Шыловіч. У Лізе чэмпіёнаў БГК прабіўся праз кваліфікацыю ў групавы турнір, выступ у якім стаў найбольш паспяховым у гісторыі клуба[35]: пятае месца з шасцю пунктамі пасля «Кіля», ПСЖ, «Краацыі» і «Лагронья». Брастчане зноў сталі срэбранымі прызёрамі SEHA Лігі, саступіўшы дэбютанту турніру — венгерскаму «Веспрэму».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

  • SEHA-ліга:
    • 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр (2): 2014, 2015
    • 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр (2): 2017, 2019, 2020

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга Чэмпіянат Кубак Заўвагі
2002/03 Вышэйшая ліга 2 -
2003/04 Вышэйшая ліга Чэмпіён Фіналіст
2004/05 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2005/06 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2006/07 Вышэйшая ліга Чэмпіён Фіналіст
2007/08 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2008/09 Вышэйшая ліга 2 Уладальнік
2009/10 Вышэйшая ліга 2 Уладальнік
2010/11 Вышэйшая ліга 2 Фіналіст
2011/12 Вышэйшая ліга 2 Уладальнік
2012/13 Вышэйшая ліга 3 Фіналіст
2013/14 Вышэйшая ліга Чэмпіён Фіналіст
2014/15 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2015/16 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2016/17 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2017/18 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2018/19 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2019/20 Вышэйшая ліга Чэмпіён Фіналіст
2020/21 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Арена (руск.)(недаступная спасылка). Клуб. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  2. БГК им. А.П. Мешкова (руск.)(недаступная спасылка). Команда. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  3. История (руск.)(недаступная спасылка). БГК імя Мяшкова (6 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  4. 2002—2003 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  5. 2003—2004 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
  6. 2004—2005 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  7. ранейшае прозвішча — Гальмак
  8. EHF Champions League 2004/05. Group matches (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
  9. 2005—2006 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  10. EHF Champions League 2005/06. Group matches (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
  11. а б 2006—2007 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
  12. EHF Champions League 2006/07. Group matches (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
  13. 2007—2008 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  14. EHF Champions League 2007/08. Group matches (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
  15. а б 2008—2009 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  16. EHF Champions League 2007/08. Qualification round 1 (англ.). Velux EHF Champions League. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
  17. 2008/09 Men’s EHF Cup. Round 3 (англ.)(недаступная спасылка). EHF. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2014. Праверана 8 верасня 2014.
  18. 2009—2010 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
  19. 2009/10 Men’s Cup Winners’ Cup. Round 3 (англ.)(недаступная спасылка). EHF. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2016. Праверана 8 верасня 2014.
  20. 2010—2011 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  21. 2010/11 Men’s EHF Cup. Round 2 (англ.)(недаступная спасылка). EHF. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2014. Праверана 8 верасня 2014.
  22. 2011—2012 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
  23. У наступным годзе турнір быў аб'яднаны з Кубкам ЕГФ.
  24. EHF European Cup 2011/12 — Legs Overview (англ.). European Cup. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
  25. EHF European Cup 2011/12 — HC Meshkov Brest — Caja3 BM. Aragon (англ.). European Cup. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
  26. а б Со следующего сезона БГК возглавит хорват Желько Бабич (руск.). Спорт. Naviny.by (24 красавіка 2013). Праверана 10 кастрычніка 2014.
  27. а б 2011—2012 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
  28. 2012/13 Men’s EHF Cup. Round 3 (англ.)(недаступная спасылка). EHF. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2014. Праверана 8 верасня 2014.
  29. Беларускі гандбол карэктуецца пасля сыходу мінскага «Дынама». Беларускі партызан (28 лютага 2014). Праверана 8 верасня 2014.(недаступная спасылка)
  30. 17 мгновений сезона (руск.)(недаступная спасылка). Новости клуба. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 19 снежня 2015.
  31. Сезон в цифрах. Часть 3. Чемпионат Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). Новости клуба. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  32. И кубок — наш! (руск.)(недаступная спасылка). Турниры — Кубок РБ. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  33. EHF European Cup 2013/14 — Rounds — Qualification Round 3 (англ.). European Cup. EHF. Праверана 8 верасня 2014.
  34. Сезон в цифрах. Часть 2: SEHA-лига (руск.)(недаступная спасылка). Новости клуба. БГК імя Мяшкова (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.
  35. а б 2014—2015 (руск.)(недаступная спасылка). История. БГК імя Мяшкова (7 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 снежня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]