Віталь Міхайлавіч Чарапенька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віталь Чарапенька)
Гандбол
Віталь Чарапенька
Поўнае імя Віталь Міхайлавіч Чарапенька
Нарадзіўся 27 студзеня 1984(1984-01-27) (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 90 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Машэка
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2004 СКА Мінск
2004—2019 БГК імя Мяшкова
2020—0000 Машэка
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2016 Беларусь Беларусь 81 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2017

Віта́ль Чарапе́нька (нар. 27 студзеня 1984, Брэст, БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, брамнік магілёўскага «Машэкі». Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійная кар’ера Віталя Чарапенькі пачалася ў 17-гадовым узросце ў складзе мінскага СКА, у 2004 годзе перайшоў у БГК імя Мяшкова, дзе выступаў на працягу 15 гадоў. Пакінуў каманду ў маі 2019 года[2].

У жніўні 2020 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Машэкам»[3] і ў выніку афіцыйна папоўніў яго склад.

У складзе беларускай зборнай гуляў на чэмпіянаце свету 2013[4], чэмпіянаце Еўропы 2014[5] і чэмпіянаце свету 2015.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Беларусі (11): 2002, 2005, 2006, 2007, 2008, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
  • Уладальнік Кубка Беларусі (11): 2002, 2005, 2007, 2008, 2009, 2011, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Беларусі Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2010 5 0
2011 11 0
2012 13 0
2013 21 0
2014 15 0
2015 13 0
2016 3 0
Усяго 81 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]