Анатоль Пятровіч Мяшкоў
Анатоль Пятровіч Мяшкоў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Нарадзіўся |
7 лютага 1937 |
Памёр |
5 мая 1994 (57 гадоў) |
Альма-матар |
Анатоль Пятровіч Мяшкоў (7 лютага 1937, в. Слабада, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 5 мая 1994, Брэст, Беларусь) — савецкі і беларускі гандбольны трэнер і спартыўны арганізатар, ініцыятар развіцця гандбола ў Брэсцкай вобласці. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1993), дацэнт, суддзя нацыянальнай катэгорыі. Імя Анатоля Мяшкова носіць брэсцкі клуб БГК, а таксама спарткомплекс «Вікторыя» .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1937 годзе ў Магілёўскай вобласці, у 1944 годзе з бацькамі пераехаў у Брэст. У тым жа годзе паступіў у спартыўную школу № 1, якую скончыў у 1955 годзе. У школе гуляў у баскетбол, пасля заканчэння працаваў трэнерам па баскетболе ў таварыстве «Спартак».
У 1956 годзе Мяшкоў паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на прыродна-геаграфічны факультэт, які скончыў у 1961 годзе. Пасля заканчэння інстытута служыў у арміі.
У 1963 годзе пачаў педагагічную дзейнасць у родным інстытуце на кафедры фізвыхавання на пасадзе асістэнта. Жаночая гандбольная каманда педінстытута пад кіраўніцтвам Анатоля Мяшкова была створана ўжо ў 1963 годзе, а праз год з’явілася і мужчынская каманда.
У 1963 годзе Мяшкоў паступіў у Смаленскі інстытут фізічнай культуры на завочную форму навучання, які паспяхова скончыў у 1968 годзе.
У 1967 годзе Мяшкоў стаў старэйшым выкладчыкам кафедры спартыўных дысцыплін Брэсцкага педагагічнага інстытута.
Першыя сур’ёзныя поспехі прыйшлі да гандбалістаў з Брэста ў другой палове 1970-х гадоў. Мужчынская каманда Брэсцкага педінстытута заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларускай ССР па гандболе ў 1977 годзе. У наступным годзе Анатоль Мяшкоў прывёў зборную Брэсцкай вобласці да трэцяга месца на VII летняй спартакіядзе Беларускай ССР. У 1980-х гадах каманда Брэсцкай вобласці працягвала заставацца адным з лідараў гандболу ў рэспубліцы — срэбра на Спартакіядзе 1982 года і бронза на Спартакіядзе 1986 года. Таксама паспяхова выступала і каманда педінстытута на Рэспубліканскай спартакіядзе ВНУ, рэгулярна займаючы другія месцы толькі пасля флагмана беларускага гандбола Мінскага інстытута фізкультуры. У 1986 годзе Анатоль Мяшкоў прывёў юнацкую зборную Беларускай ССР да другога месца на першынстве СССР таварыства «Ураджай» у Ленінакане (Арменія). У 1987 годзе каманда Брэсцкага педінстытута стала першай у чэмпіянаце Беларускай ССР сярод ВНУ.
У 1989—1992 гадах каманда педінстытута выступала як «Цветатрон» па назве завода, які аказваў падтрымку.
У сезоне 1992/93 каманда «Педінстытут» пад кіраўніцтвам Анатоля Мяшкова прыняла ўдзел у першым гандбольным чэмпіянаце незалежнай Беларусі. Каманда заняла чацвёртае месца пасля СКА-1 (Мінск), СКА-2 (Мінск) і Случ-СКАФ (Слуцк/Мінск). У сезоне 1993/94 каманда з Брэста змяніла назву на «БелАСКО» і заняла ў чэмпіянаце краіны шостае месца.
За перыяд педагагічнай дзейнасці Анатолем Мешковым было апублікавана 39 навуковых артыкулаў, метадычных рэкамендацый і метадычных распрацовак па гандболе, якія маюць вялікае тэарэтычнае і практычнае значэнне пры падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа.
У студзені 1992 года ВАК прысвоіла Анатолю Мяшкову вучонае званне дацэнта за вялікі ўклад у развіццё навукі ў галіне фізічнай культуры і спорту. За шматгадовую трэнерскага-выкладчыцкую працу і вялікі ўклад у падрыхтоўку беларускіх спартсменаў вышэйшага класа ў жніўні 1993 года Анатолю Мяшкову было прысвоена званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».
Анатоль Мяшкоў памёр у маі 1994 года, ва ўзросце 57 гадоў.
У маі 1995 года ў Берасці ўпершыню прайшоў турнір памяці Анатоля Мяшкова[1]. Турнір хутка стаў адным з галоўных у Беларусі, доўгія гады пераможцу турніру памяці Мяшкова ўручаўся таксама і Кубак Беларусі па гандболе[2].
9 красавіка 2002 года быў створаны Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова. Ініцыятарамі з’яўлення БГК сталі сыны Анатоля Мяшкова Аляксандр і Сяргей[3]. Ужо ў сезоне 2002/03 БГК заняў другое месца ў чэмпіянаце Беларусі. Затым БГК выйграў тытул чэмпіёна краіны пяць разоў запар (2004/04 — 2007/08). Пасля перыяду поспехаў мінскага «Дынама» БГК зноў стаў лідарам беларускага гандбола, выйграўшы 4 запар чэмпіянаты ў сезоне 2013/14 — 2017/18. У чэмпіянаце Беларусі выступае таксама і фарм-клуб БГК — БГК-2.
У 2014 годзе імя Анатоля Мяшкова было прысвоена палаца спорту «Вікторыя», дзе выступае БГК.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Адэлаіда Канстанцінаўна Мяшкова. Сыны — Аляксандр і Сяргей. Адэлаіда Мяшкова з’яўляецца кіраўніком БГК імя Мяшкова[4].
Зноскі
- ↑ Турнир памяти А.П.Мешкова(недаступная спасылка). Офсайт БГК имени Мешкова. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2020. Праверана 10 сакавіка 2020.
- ↑ Кубок Беларуси. Без противоречий(недаступная спасылка). pressball.by. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 10 сакавіка 2020.
- ↑ Александр Мешков: мы не жмоты . Беларусь сегодня (4 сентября 2013).
- ↑ Аделаида МЕШКОВА(недаступная спасылка). Офсайт БГК имени Мешкова. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 10 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- …Словам, мы ўсе птушаняты Мяшкова. 80 гадоў з дня нараджэння заснавальніка брэсцкай гандбольнай дружыны Архівавана 19 студзеня 2019. — «Вечерний Брест», 8 лютага 2017 года
- Анатоль Мяшкоў і яго БГК: гісторыя гандбольнага клуба — «Советская Белоруссия», 8 лютага 2017 года
- Фільм да 80-годдзя А. П. Мяшкова — YouTube
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Памерлі 5 мая
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Выпускнікі Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Спорт у Брэсце
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
- Гандбольныя трэнеры Беларусі