БКГ2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

БКГ2 — беларускі грузавы аднасекцыйны электравоз пераменнага току. Вырабляецца на Датунскім лакаматывабудаўнічым заводзе (КНР).

З’яўляецца адаптацыяй кітайскага электравоза серыі HXD2, які, у сваю чаргу, быў распрацаваны Датунскім заводам сумесна з кампаніяй Alstom на аснове наяўнага электравоза Alstom Prima 47000 (электравозы дадзенай серыі эксплуатуюцца ў Марока і Францыі).

Магутнасць — 7200 кВт, канструкцыйная хуткасць — 120 км/г.

Усяго станам на сярэдзіну 2017 года выпушчана 18 электравозаў БКГ2[1].

Станам на ліпень 2020 года ўсе электравозы дадзенай мадэлі прыпісаны да ТЧ-3 Баранавічы[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Список подвижного состава БКГ2. TrainPix. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2019. Праверана 12 ліпеня 2020.