Бабруйская швейная фабрыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабруйская швейная фабрыка
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1930
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 134 чал. (2019)
Сайт slavianka.by

ААТ «Славянка» (Бабруйская швейная фабрыка) — беларускае прадпрыемства лёгкай прамысловасці, размешчанае ў горадзе Бабруйску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе ў Бабруйску была створана швейная фабрыка імя Дзяржынскага[1]. У 1940 годзе фабрыка вырабляла 10% швейнай прадукцыі ў Беларускай ССР[2]. У 1990 годзе было праведзена тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемства[2]. У 1992 годзе (па іншай інфармацыі, у снежні 1991 года[3]) ператворана ў вытворча-камерцыйную фірму «Славянка» ў форме арэнднага, затым — народнага прадпрыемства. У 1996 годзе (па іншай інфармацыі, у 2000 годзе[3]) пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства Славянка[1].

Станам на 2005 год фабрыка выпускала мужчынскую, жаночую, падлеткавую і дзіцячую вопратку (паліто, курткі, плашчы, спартыўныя касцюмы, штаны, блузы, спадніцы, пінжакі, сукенкі) са скуры (натуральнай і штучнай), тканін з плёнкавым пакрыццём, футра (натуральнага і штучнага), трыкатажнага палатна, джынсавай тканіны, натуральных і смесовых валокнаў[1].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

30,89% акцый прадпрыемства знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага гарвыканкама, астатнія акцыі падзеленыя паміж 1066 фізічнымі асобамі, па выніках 2019 года на адну акцыю было выплачана 7,5 капеек дывідэндаў. У 2019 годзе выручка прадпрыемства склала 19,8 млн руб. (9,2 млн долараў), чысты прыбытак — 441 тыс. руб. (200 тыс. долараў)[4]. З пачаткам пандэміі COVID-19 у 2020 годзе фабрыка пачала вырабляць шматразовыя маскі (да 120 тысяч у суткі)[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Бобруйское швейное предприятие «Славянка» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 422.
  2. а б История предприятия. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
  3. а б Открытое акционерное общество "Славянка" (ОАО "Славянка"). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
  4. Информация об акционерном обществе. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
  5. Бобруйская швейная фабрика «Славянка» шьет 120 тысяч медицинских масок в сутки. Видео. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бобруйское швейное предприятие «Славянка» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 422.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]