Бабухан-хатун
Бабухан-хатун | |
---|---|
![]() | |
Смерць | 1328 |
Бацька | Woliuchaer[d][1] |
Муж | Yesün Temür Khan[d] |
Дзеці | Ragibagh Khan[d] |
Бабухан-хатун (манг.: Бабухан хатан; пам. 1328) — жонка імператара дынастыі Юань Есун-Тэмура , маці малалетняга імператара Раджапікі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пра жыццё Бабухан-хатун вядома мала. Яна паходзіла з племя унгірат і, па некаторых звестках, была праўнучкай Алчы-Наёна, вядомага палкаводца і швагра Чынгісхана. Пасля раптоўнай смерці Есун-Тэмура ў чэрвені 1328 года яго военачальнік і фаварыт Даўлат-шах абвясціў новым імператарам сына нябожчыка, васьмігадовага Раджапіку (Араджабіга). Рашэнне Даўлат-хана падтрымала вялікая частка мангольскіх наёнаў . Аднак ужо ў жніўні военачальнік Эль-Тэмур , які камандаваў войскамі ў Даду , падняў супраць Раджапікі паўстанне, заклікаўшы на валадаранне свайго стаўленіка Туг-Тэмура. Пачалася грамадзянская вайна. Армія Раджапікі рушыла на Даду, але была разгромлена Эль-Тэмурам, і военачальнікі імператара перайшлі на бок пераможцы. Заняўшы стаўку непрыяцеля ў горадзе Шанду , войскі Эль-Тэмура схапілі Даўлат-шаха і іншых прыхільнікаў Раджапікі і перабілі іх; сам жа васьмігадовы імператар прапаў без вестак або быў забіты.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Далай Чулууны. Манголія ў XIII—XIV стагоддзях.