Бабін Яр
Jump to navigation
Jump to search
Ба́бін Яр (укр.: Бабин Яр) — урочышча на паўночна-заходняй ускраіне Кіева, месца масавай загубы ў 1941—43 гадах нямецкімі фашыстамі мірнага насельніцтва і савецкіх ваеннапалонных.
На працягу 1941—43 гадоў у Бабіным Яры забіта каля 100 тыс. чал., пераважна яўрэйскай нацыянальнасці. Толькі паводле афіцыйных нямецкіх звестак 29—30.9.1941 у Яры расстраляны 33771 яўрэй.
У 1976 годзе ў раёне Бабінага Яра ўзведзены манумент ахвярам фашызму. Да тэмы Бабінага Яра звярталіся многія дзеячы мастацтва, у т.л. Ілья Эрэнбург, Яўген Еўтушэнка, Анатоль Кузняцоў, Дзмітрый Шастаковіч.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бабін Яр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.