Бавоўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бавоўнік
Cotton plant.jpg
Gossypium hirsutum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gossypium L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   21709
NCBI   3633
EOL   61160
GRIN   g:5113
IPNI   25887-1

Бавоўнік (Gossypium) — род кветкавых раслін сямейства мальвавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта вельмі разгалінаваныя травы ці кусты да 1,5-2 м вышынёй, часам амаль дрэвападобныя.

Лістаразмяшчэнне чарговае, лісты 3-, 5-пальчаталопасцевыя, чаранковыя. Бабоўнік мае два віды галін: роставыя і пладовыя. Роставыя галіны монападыяльныя, пладовыя — сімпадыяльныя і пакарочаныя. Кожная пладовая галіна заканчваецца кветкай, а з бакавой пупышкі, якая ляжыць ніжэй за першую кветку, фарміруецца другая кветка і г. д.

У аснове кожнай кветкі знаходзіцца «вонкавая трохлістая чашачка» з калякветных лісцікаў. Сапраўдная чашачка зрослалістая, пяцілопасцевая. Пяць пялёсткаў афарбаваны ў светла-крэмавы ці жоўты колер. Тычынкі знешняга круга рэдукаваныя. З пяці бугаркоў унутранага круга андрацэя шляхам расшчаплення тычынкавых ніцей утвараецца трубачка. Гінецэй з 5 пладалісцікаў, завязь верхняя з адзіным слупком і лопасцевым рыльцам. Плод — шматнасенная каробачка.

Кожнае семя пакрыта валаскамі па 25-30 мм. З гэтых валаскоў атрымліваюць вату, вацін, вырабляюць тканіну паркаль. З насення атрымоўваюць баваўняны алей.

Вырошчванне[правіць | правіць зыходнік]

Хмызняковыя формы разводзяць толькі ў тропіках. Баваўнаводства ў краінах СНД базіруецца на аднагадовай культуры бавоўніку.

Культура бавоўніку вядома з глыбокай старажытнасці (Індыя, Кітай). Першапачаткова бавоўнік вырошчвалі як шматгадовую расліну. Прасоўванне бавоўніку ў субтропікі звязана з адборам хуткаспелых і аднагадовых форм. Выведзена шмат сартоў бавоўніку з аднагадовых формаў. Каля 70 % сусветнай вытворчасці валакна прыходзіцца на бавоўну. У культуру ўведзена 5 відаў бавоўніку. Сярод іх вылучаюцца сарты «ўпланд» — з тонкім і доўгім валакном (70 % плошчы), а таксама «гуза» ці «каракоза» — з кароткім і грубым валакном.

Мерай барацьбы з ападаннем завязей бавоўніку з'яўляецца яго чаканка ў фазе бутанізацыі: выдаляюць усе роставыя бакавыя парасткі і пупышкі, размешчаныя ніжэй, чым першая пладовая галіна, а затым, пасля ўтварэння жаданага ліку пладовых галін, прышчэпліваюць галоўнае сцябло.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]