Паркаль
Паркаль (ад фр.: percale) — лёгкая баваўняная аднакаляровая або з набіўным малюнкам тканіна. Атрымліваюць спецыяльнай апрацоўкай міткалю (суравая тонкая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення). Выкарыстоўваюць для вырабу лёгкіх жаночых і дзіцячых сукенак, мужчынскіх кашуль, бялізны і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
![]() |
Паркаль на Вікісховішчы |
---|