Перайсці да зместу

Бадэлеіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бадэлеі́т, бразілітмінерал падкласа простых аксідаў, двухвокіс цырконію ZrO2. Назву атрымаў у гонар Дж. Бадэлея (Joseph Baddeley), знайшоўшага мінерал на Шры-Ланцы.

Утрымлівае ў сваім складзе 96,3—99 % ZrO2, дамешкі гафнію. Крышталі прызматычныя, пляскатыя, зрэдку таблітчастыя, празрыстыя, жоўтага, карычневага, зялёнага, чорнага колеру або бясколерныя. Крохкі. Мае тлусты бляск. Цвёрдасць 6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,4—6 г/см³.

Бадэлеіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці керамікі, абразіваў, ферасплаваў, металічнага цырконію.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 214—215. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).