Паводка
Паво́дка[1] — фаза воднага рэжыму ракі, адносна кароткачасовае (ад дзясяткаў хвілін да некалькіх сутак) і неперыядычнае падняцце ўзроўню вады ў выніку хуткага раставання снегу, ледавікоў або ў выніку моцных дажджоў. У адрозненне ад разводдзя паводка не звязана з сезонам, можа быць у кожную пару года. Паводкі могуць быць абумоўлены прарывамі плацін і загараджальных дамб.
Вялікія паводкі выклікаюць навадненні, менш значныя таксама могуць прычыняць шкоду. Улік гідралагічных прагнозаў у большасці выпадкаў дазваляе зменшыць шкоду паводкі. Рэжым паводкі на вялікіх рэках мае свае асаблівасці.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводкі здараюцца на многіх рэках Заходняй Еўропы, як то Дунай, Сена, Рона, По і іншых, а таксама на рэках Янцзы і Хуанхэ ў Кітаі, Місісіпі і Агая ў ЗША. Вялікія паводкі назіраліся на Дняпры ў 1931 годзе і Волзе ў 1908 і 1926 гадах. У Беларусі найбольшыя па вышыні і працягласці паводкі ў канцы лета і восенню, калі ідуць зацяжныя дажджы; самыя катастрафічныя здарыліся увосень 1974 г. у басейнах рэк Буг і Прыпяць.
На марскіх узбярэжжах і астравах паводкі могуць здарацца ў выніку затаплення прыбярэжнай паласы хваляй, якая ўтвараецца пры землетрасеннях або вывяржэнні вулканаў у акіяне. Падобныя паводкі нярэдкія на берагах Японіі і на іншых астравах Ціхага акіяна, менавіта такі тып паводкі, выкліканы моцным землетрасеннем ля берагоў краіны, назіраўся ў Японіі ў 2011 годзе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паво́дка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 546—547. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Паводка ў Вікікрыніцах | |
| Паводка на Вікісховішчы |
- ПАВОДКА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- База даных па найбуйнейшых паводках (на англійскай мове) Архівавана 11 мая 2008.
- American Water Resources Association Архівавана 24 сакавіка 2018.
- DeltaWorks Архівавана 16 жніўня 2020.. Праекты загараджальных дамбаў і бар’ераў у Нідэрландах