Цуд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Цуд — нешта незвычайнае, што выклікае здзіўленне; у рэлігійных і міфалагічных уяўленнях звышнатуральная з'ява, выкліканая умяшаннем божай, незямной сілы. Шматлікія паданні пра цуды характэрны для ўсіх рэлігій.

У т.зв. рэлігіях адкрыцця(руск.) бел. (хрысціянства, іслам, іўдаізм) цуд лічыцца сведчаннем сапраўднасці божага адкрыцця(руск.) бел. і доказам усемагутнасці(руск.) бел. Бога. У пратэстанцкай тэалогіі паняцце «цуд» набыло шмат інтэрпрэтацый: Марцін Лютэр далучаў да цуду ўсе здзяйсненні, якія адбываюцца ў свеце, сціраючы межы паміж натуральным і цудоўным. Прадстаўнікі Цюбінгенскай школы(руск.) бел. лічылі ўсё біблейскія паведамленні пра цуды недакладнымі. Фрыдрых Шлеермахер абвясціў цуды рэлігійным эквівалентам выпадковасці. Рудольф Бультман(руск.) бел. прапанаваў метад дэміфалагізацыі(англ.) бел. хрысціянства, згодна з якім хрысціянская міфалогія страчвае рысы цуда, а сапраўднае тлумачэнне цуда бачыў у атаясамленні веры ў цуда і веры ў Бога.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]