Перайсці да зместу

Базіліка Дзевы Марыі (Шэшань)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Базіліка Дзевы Марыі
31°05′42″ пн. ш. 121°11′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Кітай
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Шанхайская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль раманскае мастацтва[d]
Архітэктар Alphonse Frédéric De Moerloose[d]
Дата заснавання 1925
Матэрыял граніт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка Дзевы Марыі — рымска-каталіцкая базіліка на «змяінай гары» ў Шанхаі, найбуйнейшы ў Кітаі цэнтр хрысціянскіх паломніцтваў. Яшчэ ў 1874 годзе папа Пій IX паабяцаў прабачэнне грахоў тым, хто наведае езуіцкую святыню ў Шэшані. Будынак базілікі акружаны капліцамі; побач з ёй знаходзіцца заснаваная езуітамі Шанхайская абсерваторыя.

Базіліка была закладзена езуітамі ў гады паўстання тайпінаў (1863) на месцы будыйскага манастыра. Да 1925 года старая царква не магла змясціць усіх паломнікаў. На працягу 10 гадоў з 1925 па 1935 гг. вялося будаўніцтва існуючай гранітнай базілікі. Архітэктурнае рашэнне спалучае ў сабе элементы неаготыкі і неарэнесансу. Над храмам высіцца 38-метровая званіца, а на яе вяршыні ўсталяваная 5-метровая статуя Мадонны з немаўлём.

Шэшаньская базіліка моцна пацярпела ў гады Культурнай рэвалюцыі. Статуя Мадонны была дэмантаваная, а біскуп Гун Піньмэй  (руск.) падвергнуўся ганенням. У цяперашні час базіліка зноў прымае паломнікаў.

Зноскі

  • Thomas Coomans, " Notre-Dame de Sheshan à Shanghai, basilique des jésuites français en Chine ", Bulletin monumental, 2018, 176/2, p. 129—156, (ISSN 978-2-901837-72-5)
  • Our Lady of She-Shan