Баль у Оперы Земпера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Баль у Оперы Земпера ў Дрэздэне — баль, які ладзіўся штогод з 1925 па 1939 гады, а з 2006 года зноўку праходзіць у Оперы Земпера. Пастаноўшчык — Ганс-Ёахім Фрэй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы оперны баль у Дрэздэне адбыўся 21 лютага 1925 года. У гэты час акрамя класічнай музыкі быў вельмі распаўсюджаны джаз. І ў перыяды з 1925 па 1929 і з 1933 па 1939 такія балі ладзіліся штогод.

У часы ГДР прадпрымаліся шматлікія спробы зноў адрадзіць барочны фестываль вакол опернага тэатра. Але гэта атрымалася толькі ў 1989 годзе, калі чатыры ночы ўсе адпачывалі пад музыку з танцамі, пелі песні. У 1990 годзе Сябры італьянскай оперы арганізавалі баль на адкрытым паветры ў Фрыдрыхштаце (Дрэздэн). Упершыню за 51 год пасля апошняга балю ў Дрэздэне, у 1990 годзе была адноўлена гэтая традыцыя, але ж не ў вялікай зале, а ў часовым будынку на вуліцы.

Ордэн Святога Георгія[правіць | правіць зыходнік]

Найважнейшым момантам балю з 2006 года стаў момант узнагароды Ордэнам Святога Георгія (да 2009 года — саксонскі ордэн балю ў Оперы Земпера). Гэтым медалём узнагароджваюць у розных катэгорыях, такіх як спорт, культура, палітыка. Акрамя фразы «Adverso Flumine» на медалі таксама можна пабачыць выяву Святога Георгія на кані, якая зроблена па прыкладу выявы, якая знаходзіцца ў «Зялёным зводзе». Гэтая кампазіцыя сімвалізуе барацьбу за лепшае.

У 2009 годзе гэты медаль быў уручаны Уладзіміру Пуціну, што вызвала шмат крытыкі з боку ХДС. Яны далі параду кіраўніка Саксоніі не ўручаць медаль у першапачатковым выглядзе. З 2010 года яна атрымала новую назву «Ордэн Святога Георгія».