Бамір Топі
| Бамір Топі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Bamir Topi | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Салі Берыша | ||||||
| Папярэднік | Альфрэд Майсіу | ||||||
| Пераемнік | Буяр Нішані | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 красавіка 1957[1] (68 гадоў) |
||||||
| Жонка | Teuta Topi[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Іслам | ||||||
| Партыя |
Дэмакратычная партыя Албаніі Новы дэмакратычны дух |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Ба́мір Міртэза Топі (алб.: Bamir Myrteza Topi [baˈmiɾ ˈtɔpi]; 24 красавіка 1957, Тырана, Албанія) — прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіу.
Біёлаг-ветэрынар па прафесіі. Член Дэмакратычнай партыі Албаніі, яе віцэ-старшыня, у парламенце з 1996, міністр сельскай гаспадаркі ў 1996—1997. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацвёртага разу пасля палітычнага крызісу. Пасля абрання пакінуў партыю.
Ранняе жыццё і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Топі нарадзіўся ў Тыране 24 красавіка 1957, вучыўся ў Сельскагаспадарчым універсітэце Тыраны па спецыяльнасці ветэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званне доктара філасофіі. З 1984 па 1995 ён займаўся навуковай працай у Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў. У перыяд 1987—1990 гадоў ён праходзіў аспірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялогіі. Пасля свайго вяртання з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзела па бяспекі харчовых прадуктаў і ветэрынарыі ў Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995.
Зноскі
- ↑ Bamir Topi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бамір Топі
