Салі Берыша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салі Берыша
алб.: Sali Ram Berisha
3-і прэзідэнт Албаніі
9 красавіка 1992 — 24 ліпеня 1997
Папярэднік Раміз Алія
Пераемнік Rexhep Meidani[d]
32-і прэм’ер-міністр Албаніі[d]
11 верасня 2005 — 15 верасня 2013
Папярэднік Fatos Nano[d]
Пераемнік Эдзі Рама
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
26 студзеня 2004 — 23 студзеня 2006
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
30 верасня 2013 — 8 кастрычніка 2017

Нараджэнне 15 кастрычніка 1944(1944-10-15)[1][2] (79 гадоў)
Жонка Ліры Берыша[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць хірург, палітык, кардыёлаг
Месца працы
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Салі Рам Берыша (алб.: Sali Ram Berisha; нар. 15 кастрычніка 1944, Трапоя) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Албаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Тыранскага ўніверсітэта (1967), працягнуў навучанне ў Парыжы (Францыя), спецыялізуючыся на гемадынаміцы. У 1980—1990 гадах выкладаў у Тыранскім універсітэце. Мае навуковую ступень доктара філасофіі. Займаўся хірургіяй на сэрцы.

Палітычная кар'ера Берыша як члена Албанскай партыі працы пачалася задоўга да падзення Берлінскай сцяны. У снежні 1990 годзе падтрымаў студэнцкі рух, праславіўся публічнай крытыкай камуністычнага рэжыму і заклікамі да дэмакратычных рэформаў. У 1991 годзе Берыша ўзначаліў правую Дэмакратычную партыю Албаніі, якая пасля стала адной з двух асноўных партый Албаніі.

Зноскі

  1. Sali Berisha // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Sali Berisha // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.