Бангарам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бангарам
англ. Bangaram, малаялам ബങ്കാരം
Выгляд з мора
Выгляд з мора
Характарыстыкі
Плошча2,3 км²
Насельніцтва61 чал.
Шчыльнасць насельніцтва26,52 чал./км²
Размяшчэнне
10°56′ пн. ш. 72°17′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Бангарам (Індыйскі акіян)
Бангарам
Бангарам
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бангарам (англ. Bangaram, малаялам ബങ്കാരം) — атол у Індыйскім акіяне, частка Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы — 2,3 км². Насельніцтва (1999 г.) — 61 чал.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Атол мае каралавае паходжанне. У цэнтры размешчана лагуна, якую атачае каралавы рыф з некалькімі астравамі: Бангарам, Цінакара, 3 выспы Паралі.

Клімат трапічны пасатны. Частыя сезонныя трапічныя цыклоны.

Наземная флора і фаўна бедныя, аднак добра захавалася прыроднае асяроддзе каралавага рыфа.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Бангарам з’яўляецца адным з галоўных турыстычных цэнтраў Лакшадвіп. Звязаны з востравам Агаці марской і верталётнай пераправамі. Працуе 1 гасцініца. Галоўныя забавы для наведвальнікаў — ныранне з аквалангам, адпачынак на пляжы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]