Акваланг
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Акваланг (лац.: aqua — вада, англ.: lung — лёгкае[1].) — апарат для дыхання чалавека пад вадой. Вынайдзены Жакам Івам Кусто і Эмілем Ганьянам у 1943 годзе. Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 атмасфер), аўтамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя і іншых элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследваннях, выратавальнай службе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.40-41