Бандыцкая вайна ў Нігерыі
Бандыцкая вайна ў Нігерыі | |||
---|---|---|---|
![]() Нігерыйскія бандыты, 2021 год. | |||
Дата | з 2011[1] | ||
Месца | паўночна-заходняя Нігерыя | ||
Прычына | цяжкае эканамічнае становішча, барацьба за абмежаваныя рэсурсы | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Бандыцкая вайна ў Нігерыі (англ.: Nigerian bandit conflict) — канфлікт на паўночным захадзе Нігерыі паміж урадам краіны і мясцовымі бандамі.
Бандытызм у рэгіёне стаў следствам супрацьстаяння пастухоў і фермераў. Іх канфлікт, у сваю чаргу, быў выкліканы пагаршэннем стану навакольнага асяроддзя, недахопам вады і ворных зямель. Абшчыны пачалі жорстка канкураваць за абмежаваныя рэсурсы. Становішча пагаршалася беспрацоўем, шырокамаштабнай беднасцю і слабым мясцовым самакіраваннем, што скончылася ростам злачыннасці. У вялікіх лясных масівах, куды паліцыя і армія дабрацца не могуць, сталі ўзнікаць лагеры бандыцкіх груп[2].
Злачынныя групоўкі сталі нападаць на мясцовае насельніцтва. З цягам часу, праз кантрабанду, бандыты атрымалі цяжкую зброю, что павялічыла пагрозу для мірных жыхароў і ўскладніла барацьбу з імі. Дзейнасць баевікоў прывяла да адтоку замежных інвестыцый, а няздольнасць урада эфектыўна справіцца з гэтай праблемай дазволіла баевікам пашырыць рэгіён дзеяння[3]. Звычайна бандыты (як правіла, на матацыклах) на нападаюць на вёскі, рабуючы, забіваючы і выкрадаючы жыхароў[4][5]. Акрамя таго, банды захапілі кантроль над некаторымі залатымі капальнямі, на прыбытак з якіх здабываюць зброю[6].
Толькі ў штаце Замфара налічвалася (станам на красавік 2021 год) больш за 30 000 бандытаў і 100 лагераў[7]. На той момант на паўднёвым захадзе Нігерыі загінула 12 000 чалавек[8]. Да студзеня 2022 года 450 000 жыхароў краю вымушана пакінулі свае дамы[9].
У красавіку 2022 года, а таксама ў кастрычніку і лістападзе 2023 года хваля масавых забойстваў і нападаў ахапіла штат Плато. У снежні, напярэдадні каталіцкага Раства, баевікі зладзілі тут чарговую разню[10]. Інцыдэнт выклікаў абурэнне мясцовага насельніцтва. Жыхары патрабавалі справядлівасці і дзяржаўнай абароны[11]. У студзені 2024 года яны арганізавалі пратэстную акцыю з нагоды няздольнасці ўладаў абараніць людзей ад бандыдаў[12].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Combating Banditry in Northwest Nigeria . American Security Project. Архівавана з першакрыніцы 26 July 2021. Праверана 25 July 2021.
- ↑ Combating Banditry in Northwest Nigeria . American Security Project. Архівавана з першакрыніцы 26 July 2021. Праверана 27 July 2021.
- ↑ "Why insurgent and bandit attacks are intensifying in Nigeria". TRTworld. 7 May 2021. Архівавана з арыгінала 27 July 2021. Праверана 27 July 2021.
- ↑ "Inside a Nigerian Bandit Camp". VOA. 28 February 2021. Архівавана з арыгінала 28 July 2021. Праверана 28 July 2021.
- ↑ "Katsina: The motorcycle bandits terrorising northern Nigeria". BBC. 5 July 2020. Архівавана з арыгінала 31 July 2021. Праверана 29 July 2021.
- ↑ Small Arms Proliferate in Nigeria . 14 North. Архівавана з першакрыніцы 19 August 2021. Праверана 18 August 2021.
- ↑ 30,000 bandits terrorising my state, says Gov Matawalle . The Nation (3 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 July 2021. Праверана 18 August 2021.
- ↑ The Bandit Warlords of Nigeria . New Lines Magazine (1 снежня 2021). Праверана 15 April 2022.
- ↑ Criminal Gangs Destabilizing Nigeria's North West . Africa center for strategic studies. Архівавана з першакрыніцы 18 January 2022. Праверана 16 January 2022.
- ↑ Plateau State govnor: How ova 115 pipo die for Plateau attacks, 64 communities displaced . BBC News Pidgin (25 снежня 2023). Праверана 26 December 2023.
- ↑ Plateau State Governor, Mutfwang Laments How Terrorists Had Occupied Schools In Barkin Ladi For Five Years Before Attacks | Sahara Reporters . saharareporters.com. Праверана 26 December 2023.
- ↑ Nigerian Christians Rally Over Christmas Massacres (англ.) . Barron's. Праверана 8 студзеня 2024.