Банмо
Выгляд
| Населены пункт | |
| Банмо | |
|---|---|
| бірм.: ဗန်းမော် | |
| 24°15′09″ пн. ш. 97°14′01″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 115 м |
| Часавы пояс | UTC+06:30 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Банмо́ (бірм.: ဗန်းမော်) — горад у штаце Качын ў М’янме, знаходзіцца за 186 км на поўдзень ад сталіцы штата горада Мьічына. Размешчаны на рацэ Іравадзі, гэта бліжэйшы рачны порт да Кітайскай тэрыторыі. Насельніцтва складаецца пераважна з кітайцаў і шанаў, вышэй у гарах жывуць качыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1935 года горад быў самым высокім рачным портам па рацэ Іравадзі, і да яго сыходзіліся караванныя дарогі з Індыі і іншых частак Бірмы для гандлю з Кітаем, па гэтых дарогах, у прыватнасці, у Кітай увозіўся нефрыт.
Падчас канфліктаў з Кітаем кітайцы некалькі разоў займалі горад. Замежнікам праезд да Банмо па дарогах забаронены, раз у тыдзень сюды лётае самалёт, а тры разы на тыдзень да Банмо ходзіць рачны цеплаход.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бамо // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.