Бану Алкан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бану Алкан
Дата нараджэння 1 красавіка 1958(1958-04-01)[1] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, мадэль, спявачка
IMDb ID 0019772
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бану Алкан (турэцк.: Banu Alkan, імя пры нараджэнні — Ліз Ромка Раброня; нар. 1 красавіка 1958, Дуброўнік, Югаславія) — турэцкая актрыса харвацкага паходжання, празваная «Афрадытай», якая аказала вялікі ўплыў на турэцкую поп-культуру і жывапіс[2]. Турэцкая газета Sabah назвала актрысу «Афрадытай турэцкага кіно»[3], а газета Hürriyet «Іконай поп-культуры 80-х»[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ліз — пятае дзіця, якое нарадзілася ў сям’і цесляра ў харвацкім горад Дуброўнік ў Югаславіі[3].

У васьмігадовым узросце (у 1966 годзе) дзяўчынка пераехала з сям’ёй у турэцкі горад Эдрэміт у правінцыі Балыкесір.

Актрыса сыграла першую вялікую ролю ў карціне 1976 года «Таксіст» (турэцк.: Taksi Şoförü) рэжысёра Шэрыфа Герэна.

Бану Алкан выйшла замуж за Гурбюза Ханіфа (турэцк.: Gürbüz Hanif), з якім пражыла 15 гадоў аж да яго смерці[2].

Актрыса валодае калекцыяй карцін турэцкага мастака Фікрэта Муалы, памерлага 20 ліпеня 1967 года. Карціны дасталіся ёй ад нябожчыка мужа, і час ад часу яна прадае іх на аўкцыёнах[2].

Сучасны турэцкі мастак Амер Улуч (турэцк.: Ömer Uluç) напісаў серыю карцін з «іконамі» турэцкай папулярнай культуры, сярод якіх карціны «Бану Алкан» і «Аху Тугба». Мастак выставіў іх у галерэі Maçka, і калі акторка ўбачыла карціну, яна ўсклікнула: «гэта не падобна на мяне!», — на што прысутны пры гэтым мастак адказаў: «Дакладна, гэта карціна, а не вы»[2].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Паўстанне (Isyan, 1975) — Müjde
  • Таксіст (1976)
  • Гняздо Скарпіёна (1977)
  • Страляй у мяне, забі мяне (1980)
  • Плач мне ў вочы (1981)
  • Кніга грахоў (1981)
  • Жанчына ночы (1983)
  • Жанчына з вуліцы (1984)
  • Шалёнае сонца (1984)
  • Забойцы таксама плачуць (1985)
  • Жаданне (1985)
  • Блакітнае падарожжа (1986)
  • Я люблю (1986)
  • Афрадыта (1987)
  • Гарачае, чым сонца (жоўтае сонца) (1987)
  • Жыццё (1988)
  • Дзікі і прыгожы (1989)
  • Жыццё Афрадыты Бану Алкан (2000)
  • Каляровыя светы (2000) — серыял
  • Высушыце соль (2001) — серыял
  • Людо (2005) — серыял
  • Афрадыта (2010) — кароткаметражны фільм

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Afrodit — Neremi? (1998)
  • Dansa Kaldır (Давай патанцуем) (2000)
  • Beyaz Orkide (Белая архідэя) (2005)
  • Best of 2011 Remix (2011)
  • Aşk Yap Benimle (Займайцеся са мной любоўю)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2014 — прэмія «Зялёна асяроддзе» ў намінацыі «Самая прыгожая жанчына турэцкага кіно»[4].
  • 2015 — Залатая пальмавая галіна Мерсіна[5].
  • 2015 — Узнагарода Асацыяцыі культурнай салідарнасці Мерсіна за ўклад у праграму гендэрнай роўнасці ў адукацыі «Дзяўчынкі чытаюць»[6].

Зноскі

  1. 1980'lerin ünlüleri şimdi nasıl görünüyor // https://www.sabah.com.tr/galeri/magazin/1980lerin-unluleri-simdi-nasil-gorunuyor
  2. а б в г д Banu Alkan’ın Türk resim tarihindeki yeri(тур.) // Hürriyet : газ. — 2010. — 18 Temmuz
  3. а б 1980'lerin ünlüleri şimdi nasıl görünüyor(тур.) // Sabah : газ. — 2015. — 5 Şubat
  4. Banu Alkan geceye iki erkekle katıldı(тур.) // Ensonhaber. — 2014. — 10 Kasım
  5. Yıldızlar Altın Palmiye Ödülleri için Mersin'e geliyor(тур.) // Posta. — 2015. — 26 Nisan
  6. Yıldızlar, kız çocukların eğitimi için buluştu(тур.) // Haber8. — 2015. — 26 Nisan

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]