Бань (кітайскае прозвішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бань (кіт. трад. ) — кітайскае прозвішча  (англ.). Прозвішча Бань значыцца 235-м у класічным тэксце  (англ.) дынастыі Сун «Сто сямейных прозвішчаў  (руск.)»[1]. У 2013 годзе прозвішча Бань было 269-м сярод найбольш распаўсюджаных кітайскіх прозвішчаў, якое мелі 273 000 чалавек, што складае 0,021 % ад агульнай колькасці насельніцтва, а правінцыяй, дзе пражывала найбольшая колькасць носьбітаў, з’яўлялася Гуансі .

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Прозвішча Бан паходзіць ад Мі 芈  (англ.), каралеўскага прозвішча дзяржавы Чу старажытнага Кітая. Доу Гоўуту  (кіт.) (VII ст. да н.э.), унук кіраўніка Чу Жуаа  (англ.), быў пакінуты немаўляткам і выкормлены тыгрыцай. Яго імя Гоўуту на мове чу азначала выкормлены (穀 gòu, малако) тыграм (於菟 wūtú, тыгр). Доу Гоўуту вырас і стаў генералам і прэм’ер-міністрам Чу  (англ.). Яго нашчадкі прынялі ў якасці прозвішча Бань (што азначае «палосы», алюзія на палосы тыгра)[2].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 百家姓(нявызн.). Guoxue. Праверана 11 кастрычніка 2014.
  2. Origin and famous people of the Ban surname(нявызн.). Shangdu (17 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2013. Праверана 14 кастрычніка 2014.