Бань-цзеюй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бань-цзеюй
кіт.: 班婕妤
Нараджэнне 48 да н.э.
Смерць 6 да н.э.
Бацька Bān Kuàng[d]
Муж Emperor Chengdy of Han[d]
Дзейнасць паэтка, пісьменніца
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера паэзія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бань-цзеюй адна з першых вядомых паэтэс у кітайскай гісторыі і наложніца імператар Чэн-дзі  (руск.). Прыкладныя даты жыцця — сярэдзіна I ст. да н. э. Поўнае імя гэтай жанчыны невядома (цзеюй — тытул, які прысвойваўся ўсім наложніцам імператарскага гарэму, Бань — высакародны старажытнакітайскі клан, да якога гэтая жанчына належала па сваім нараджэнні).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У раздзеле старажытнакітайскай крыніцы «Ханьшу  (руск.)» — «Кнізе [пра эпоху] Хань» — у раздзеле «Вай ці» гаворыцца, што Бань-цзеюй адрознівалася не толькі выбітнымі літаратурнымі здольнасцямі і добрай адукаванасцю, але і рэдкай прыгажосцю. Таму на нейкі час ёй удалося стаць наложніцай-фаварыткай. Пасля з’яўлення ў імператара новай фаварыткі, Чжаа Фэянь  (англ.), становішча паэтэсы пры двары рэзка пагоршылася. Чжаа Фэянь актыўна інтрыгавала супраць сваёй суперніцы, у прыватнасці публічна абвінаваціла яе ў вядзьмарстве  (руск.). Хоць у выніку гэтыя абвінавачванні былі знятыя, Бань-цзеюй, разумеючы, што ў наступны раз справа супраць яе можа быць сфабрыкаваная нашмат якасней, палічыла за лепшае адпрасіцца з палаца. Усе астатнія гады свайго жыцця яна правяла ў рэзідэнцыі Чансіньгун (Палац Вечнай вернасці). Там, удалечыні ад двара, яна даглядала за ўдовай імператрыцай  (польск.) Ван Чэнцзюнь  (руск.).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Да нашых дзён дайшоў толькі адзін верш гэтай паэтэсы. Гэта «Юань гэ сін» («Песня пра маю крыўду»). Ён змяшчае дзесяць радкоў і напісаны строгім пяціслоўным (па 5 іерогліфаў у радку) памерам. Жанчына ў ім алегарычна прадстаўлена ў вобразе прыгожага веера  (руск.), якім мужчына карыстаецца толькі да нейкага часу, а потым выкідвае за непатрэбнасцю.

Гэты верш ўключаны ў такія аўтарытэтныя ў Кітаі анталогіі паэзіі, як «Вэнь сюань  (руск.)» і «Юй тай сінь юн». У славутым кітайскім трактаце пра паэзію «Шы пінь» Бань-цзеюй атрымала найвышэйшую адзнаку. «Песня пра маю крыўду» не толькі стала ўзорам для шматлікіх перайманняў, але і аказала прыкметны ўплыў на далейшае развіццё жанру любоўнай лірыкі ў паэзіі Старажытнага Кітая. Лёс самой паэткі таксама стаў вельмі папулярным сюжэтам у кітайскай культуры, у якой імя Бань-цзеюй ператварылася ў сімвал недаўгавечнасці любоўнага шчасця і горкай долі жанчыны, якая стала не патрэбна свайму каханаму.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]