Баня (купал)
Выгляд

Баня, банька — купальнае пакрыццё паўкруглай формы або круглы купал у завяршэнні веж ці вярхоў[1].
Назва таксама азначае шмат’ярусныя фігурныя самкнутыя купалы грушападобнай формы з заломамі, пашыраныя ў культавай архітэктуры барока[2].
У адрозненне ад гладкіх купалоў-цыбулін маскоўскіх праваслаўных храмаў, банькі складаныя ў сілуэце, звычайна гранёныя[3].
Зноскі
- ↑ Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
- ↑ Мураваныя харалы : Сакрал. архітэктура бел. барока / Т. В. Габрусь [Рэд. савет: Малашэвіч (старш.) і інш.; Маст.: Грынь І. А., Шафрановіч Л. С.; Натур. фатаздымкі: Габрусь Т. і інш.]. — Мінск: Ураджай, 2001. — 286 с.
- ↑ Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.