Баржава (горы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баржава
укр. Боржава
Краіна
Даўжыня50 км
Найвышэйшая вяршыняСцій 
Найвышэйшы пункт1681 м 
Баржава (горы) (Украіна)
Баржава (горы)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баржава (укр.: Боржава) — горны масіў на Паланінскім хрыбце Усходніх Карпат паміж рэкамі Латарыцай і Рыкай у межах Закарпацкай вобласці Украіны.

Даўжыня звыш 50 км, шырыня да 3-4 км. Вышыня да 1681 м (г. Сцій).

Прыграбянёвыя паверхні выраўнаваныя, з асобнымі конусападобнымі вяршынямі. Складаецца з флішу (у пластах пераважаюць пескавікі). Схілы рассечаны рэчкамі.

Да вышыні 1450 м — пояс букавых лясоў, вышэй — субальпійская расліннасць. На схілах г. Сцій створаны заказнік.

На паўднёва-заходнім макрасхіле размешчана метэастанцыя Плай (1330 м). Раён турызму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ковальчук І. П. Боржава // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)