Баржава (рака)
| Баржава | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 1 365 км² |
| Вадацёк | |
| Вусце | Ціса |
| • Каардынаты | 48°06′39″ пн. ш. 22°42′24″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Ціса → Дунай → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
Баржава (укр.: Боржава) — рака ў Закарпацкай вобласці Украіны. Правы прыток Цісы (басейн Дуная).
Даўжыня 106 км, плошча басейна 1360 км². Бярэ пачатак з крыніц на схілах г. Сцій масіва Баржава. У верхнім цячэнні мае горны характар, даліна месцамі V-падобная, шырыня яе ад 40 да 900 м. У нізоўях рака цячэ па Закарпацкай нізіне. Рэчышча моцна звілістае, ёсць астравы, на пойме шмат старыц. Шырыня рэчышча ад 0,6 да 53 м. Ухіл ракі 13 м/км. Асноўныя прытокі: Іршава (справа), Солва (злева). Для воднага рэжыму Баржавы характэрны частыя паводкі (на сакавік-жнівень прыпадае каля 70 % рачнога сцёку), няўстойлівая летне-асенняя і зімовая межань і веснавая паводка. Замярзае ў канцы снежня — пачатку студзеня, ускрываецца ў сакавіку. У асобныя гады ледаставу не бывае. Рэчышча Баржавы на асобных участках умацаванае, у ніжнім цячэнні збудавана некалькі дамб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кирилюк М. І. Боржава // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)