Перайсці да зместу

Барлета-Андрыя-Трані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барлета-Андрыя-Трані
Герб
Герб
Краіна  Італія
Уваходзіць у Апулія
Адміністрацыйны цэнтр
Глава Франчэска Вентола[d]
Плошча
  • 1 542,95 км²
Барлета-Андрыя-Трані на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-BT
Паштовыя індэксы 76121 Barletta - 76123 Andria - 76125 Trani, 76011-76017 altri comuni.
Код аўтам. нумароў BT
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барлета-Андрыя-Трані (італ.: Barletta-Andria-Trani) — новая паўночная правінцыя ў вобласці Апулія ў Італіі. Насельніцтва — 390 925 жыхароў. Функцыі адміністрацыйнага цэнтра выконваюцца сумесна гарадамі Барлета, Андрыя і Трані. Створана ў 2004 годзе; першыя выбары ў правінцыйную раду адбыліся 6 і 7 чэрвеня 2009 года.

Барлетта-Андрыя-Трані мяжуе на паўночным захадзе з правінцыяй Фоджа, на паўднёвым усходзе з правінцыяй Бары, на паўночным усходзе выходзіць да Адрыятычнага мора і на поўдні мяжуе з правінцыяй Патэнца рэгіёна Базіліката.

Плошча правінцыі — 1543 км², рэльеф — у асноўным узгорыстая раўніна. Уключае паўднёвую частку даліны ракі Офанта і поўнач гістарычнай вобласці Тэра-дзі-Бары. Працягласць берагавой лініі каля 45 км, берагі на поўначы пераважна пясчаныя (да горада Барлета), нізкія і скалістыя ў раёне Трані і Бішэлье. Самы высокі пункт правінцыі — гара Монтэ-Кача (Monte Caccia; 679 м) на карставым плато Мурджэ.

Зноскі