Бішэлье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бішэлье
італ.: Bisceglie
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 69,25 км² (9 кастрычніка 2011)[1]
Вышыня цэнтра
16 ± 1 м
Насельніцтва
  • 53 534 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
080
Паштовыя індэксы
76011
Аўтамабільны код
BT
Афіцыйны сайт
Бішэлье на карце Італіі
Бішэлье (Італія)
Бішэлье
Бішэлье (Італія)
Бішэлье

Бішэлье (італ.: Bisceglie) — горад і камуна ў правінцыі Барлета-Андрыя-Трані рэгіёна Апулія ў Італіі, на беразе Адрыятычнага мора. Насельніцтва горада — 55 118 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Бішэлье была заселена з даўніх часоў, што пацвярджаецца наяўнасцю шматлікіх дальменаў, найбольш вядомы з якіх — К’янка. Горад заснаваны ў XI стагоддзі нарманамі, а ў 1042 годзе Роберт Гвіскар перадаў яго П’етра, графу Трані. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у перыяд праўлення Анжуйскага дома, маючы вялікі гандлёвы флот і ведучы шырокі гандаль у ніжняй Адрыятыцы і з асноўнымі партамі Далмацыі і Трыеста.

У 1512 годзе горад вернуты пад уладу іспанскай кароны, пры якой была ўзведзена новая сістэма ўмацаванняў. Сведчанні вялікага мінулага — царква Санта-Маргерыта, пабудаваная ў XII стагоддзі ў раманскім стылі, нарманскі замак з галоўнай вежай, абацтва святога Аданія XI стагоддзя і нядаўна адноўлены сабор у раманскім стылі, распачаты ў канцы XI стагоддзя і асвечаны ў 1295 годзе.

Заступнікамі камуны шануюцца святыя Маўр, Сергій і Панталеон, святкаванне ў першую нядзелю жніўня.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква імя святой Маргарыты, пабудаваная ў раманскім стылі ў XIII стагоддзі. Нарманскі замак і вежа. Царква Сант-Адаэна (XII стагоддзе). Сабор XIV стагоддзя. Гроты Санта-Крочэ.

Зноскі