Барока (фільм)
Барока | |
---|---|
фр.: Barocco | |
Жанр | крымінальны фільм[d][2], драматычны фільм і трылер |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 110 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 19 лістапада 1976[1], 8 снежня 1976[1], 8 красавіка 1978[1], 17 ліпеня 1978[1], верасень 1979[1], 29 лютага 1980[1], 6 ліпеня 1980[1], 4 студзеня 1985[1], 12 снежня 1986[1] і 3 лістапада 1990[1] |
IMDb | ID 0074184 |
«Барока» (фр.: Barocco) — французскі мастацкі фільм Андрэ Тэшынэ, уладальнік трох прэмій «Сезар» (аператар, кампазітар, актрыса другога плана) і 6 намінацый на «Сезар». Выпушчаны ў пракат 8 снежня 1976 года. Фільм разглядаецца як адзін з папярэднікаў уплывовага ў 1980-я гады ў Францыі напрамку, вядомага як неабарока.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне фільма адбываецца ў Амстэрдаме. Падчас перадвыбарнай кампаніі пасрэднаму баксёру Самсону прапануюць зняславіць аднаго з кандыдатаў, распавёўшы гісторыю, як ён падвяргаўся гвалту з яго боку ў дзяцінстве. Адначасова іншы кандыдат таксама прапануе вялікія грошы Самсону за маўчанне. Самсон вырашае падмануць абодвух, проста збегшы з грашыма за мяжу разам са сваёй каханай Лаўрай. Яны дамаўляюцца сустрэцца на вакзале, але Самсона выкрадаюць і забіваюць. Забойца Самсона, неверагодна падобны да самога Самсона, пачынае паляваць за Лаўрай, але потым паміж імі ўзнікае каханне і ўжо сумесна сыходзяць ад пагонь.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Жэрар Дэпардзьё — Самсон / наёмны забойца
- Ізабель Аджані — Лаўра
- Мары-Франс Пізье — Нэлі