Барыкадная (станцыя метро)
«Барыкадная» руск.: Баррикадная | |
|---|---|
Таганска-Краснапрэсненская лінія | |
| Маскоўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 30 снежня 1972 |
| Архітэктары | Alexander Strelkov[d] |
| Пераходы на станцыі | Краснапрэсненская |
| Код станцыі | 120 і Бр |
| Суседнія станцыі | Пушкінская і Вуліца 1905 года |
Таганска-Краснапрэсненская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
«Барыкадная» (руск.: Баррика́дная) — станцыя Таганска-Краснапрэсненскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Вуліца 1905 года» і «Пушкінская».
Адкрыта 30 снежня 1972 года ў складзе ўчастка «Барыкадная» — «Акцябрскае Поле», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 96 станцый. Названа ад аднайменнай вуліцы.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя знаходзіцца на аднайменнай вуліцы, названай у 1919 годзе ў памяць пра баі ў снежні 1905 года: тут рабочыя-дружыннікі фабрыкі Шміта збудавалі барыкады, заступіўшы дарогу царскім войскам. Ранейшая назва — Кудрынская вуліца — была дадзена ад сяла Кудрына, на тэрыторыі якога ў XVIII стагоддзі ўзнікла вуліца. Гэта ж сяло дало назву і суседняй Кудрынскай плошчы.
Вестыбюлі і перасадкі
[правіць | правіць зыходнік]З заходняга тарца цэнтральнай залы станцыі эскалатар вядзе на станцыю Кальцавой лініі «Краснапрэсненская», з усходняга тарца — да наземнага вестыбюля, размешчанага на Барыкаднай вуліцы і вядучага да Маскоўскага заапарка, Вялікай Грузінскай вуліцы, вышыннага будынка на Кудрынскай плошчы.
Інтэр’ер вестыбюля быў заменены пры капітальным рамонце ў 2015—2016 гадах.