Барыс Іванавіч Бокій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Іванавіч Бокій
Род дзейнасці горны інжынер
Дата нараджэння 11 (23) ліпеня 1873[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1927(1927-03-13)[3] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Q15064583?
Дзеці Georgy Boky[d]
Месца працы
Альма-матар

Барыс Іванавіч Бокій (11 (23 ліпеня) 1873, Тыфліс, Расійская імперыя — 13 сакавіка 1927, Ленінград, СССР) — савецкі вучоны ў галіне горнай справы, заснавальнік аналітычных метадаў праектавання руднікоў і шахт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Тбілісі ў сям’і выкладчыка матэматыкі І. Д. Бокія. У 1895 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі горны інстытут. З 1895 па 1906 год працаваў на шахтах Данбаса, дзе ўкараніў новую, суцэльную сістэму распрацоўкі, палепшыў тэхналогію падземнай здабычы вугалю. З 1906 года Бокій — загадчык кафедры горнай справы Санкт-Пецярбургскага горнага інстытута, прафесар. З 1921 года быў адказным кансультантам украінскіх трэстаў «Донвугаль», «Югасталь» і іншых, актыўна ўдзельнічаў у рэканструкцыі горнай прамысловасці краіны. У 20-х гадах выкладаў у Маскоўскай горнай акадэміі.

У 1908 годзе вучоны ўдзельнічаў у расследаванні буйной катастрофы, у выніку якой на адной з шахт Юзаўкі загінулі 274 чалавекі. Бокій прапанаваў першую практычную схему падземнай газіфікацыі вуглёў.

У 1924 годзе шклаграфаваным выданнем выйшла праца Бокія «Аналітычны курс горнага мастацтва», праз пяць гадоў з’явілася пасмяротнае выданне гэтай працы.

Бацька члена-карэспандэнта Акадэміі Навук СССР, заснавальніка савецкай крышталахіміі Георгія Бокія. Брат дзеяча органаў дзяржаўнай бяспекі Г. І. Бокія.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1