Барыс Мікалаевіч Жуковіч
Барыс Жуковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1938 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q6516743? |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | архіўная справа |
Альма-матар |
Бары́с Мікала́евіч Жуко́віч (27 ліпеня 1874, Пружаны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 28 чэрвеня 1938, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійскі архівіст, гісторык-археолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын протаіерэя Мікалая Жуковіча, брат гісторыка Платона Жуковіча. Навучаўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, Літоўскай духоўнай семінарыі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1895—1899), вольным слухачом наведваў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1899—1901) і Санкт-Пецярбургскі археалагічны інстытут.
З 4 красавіка 1905 працаваў у канцылярыі обер-пракурора Свяшчэннага Сінода, камісіі па разборы і парадкаванні спраў, якія захоўваліся ў архіве Сіноду. З 1906 — выкладчык гісторыі ў Васілевостраўскай гімназіі Ведамства ўстаноў імператрысі Марыі, з 3 лістапада 1908 — памочнік архіварыя архіву і бібліятэкі Свяшчэннага Сінода. У 1920-я — член камісіі па апісанні спраў і дакументаў 2 Аддзялення IV секцыі Адзінага дзяржаўнага архіўнага фонду ў Петраградзе (пасля Ленінград).
Арыштаваны 22 снежня 1933 года ў Ленінградзе па справе «яўлогіеўцаў», 25 лютага 1934 прыгавораны да зняволення ў папраўчым лагеры. 19 сакавіка 1938 года ізноў арыштаваны, 11 чэрвеня прыгавораны да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Ленінградзе 28 чэрвеня 1938 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Склаў апісанні II (часткова) і III (цалкам) тамоў «Апісання архіву заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў». III том друкаваўся па меры падрыхтоўкі з 1905, аднак выданне было спыненае пасля бальшавіцкага перавароту 1917 года. Далейшы лёс «Апісання» невядомы, і за савецкім часам разбор архіву давядзецца праводзіць наноў[1].
Браў удзел у складанні біяграфіяў некаторых заходнерускіх духоўных асоб для «Рускага біяграфічнага слоўніку». Аўтар «Паведамлення пра архіў заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (Петраград, 1915).
Зноскі
- ↑ Щеглов Г.Э. К истории описания и публикации документов архива западнорусских униатских митрополитов // Вестник ПСТГУ. — 2004. — № 3. — С. 217—218.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Архіў Аляксандра-Неўскай Лаўры і працы па яго апісанні Архівавана 24 верасня 2009. (руск.)
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанах
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Архівісты Расійскай імперыі
- Гісторыкі Расіі
- Рэпрэсаваныя ў РСФСР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя