Басітхан ібн Західхан Шашы
Басітхан ібн Західхан Шашы | |
---|---|
Дата нараджэння | 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1959 |
Род дзейнасці | паэт, навуковец, урач, перакладчык, энцыклапедыст |
Навуковая сфера | медыцына |
Вядомы як | першы перакладчык на ўзбекскую мову ібн Сіны |
Басітхан ібн Західхан Шашы (1878, махаля Себзар , Ташкент — 22 мая 1959) — узбекскі вучоны-энцыклапедыст, лекар, мастак, перакладчык, выдавец і паэт[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і лекара, з сямігадовага ўзросту бацька выхоўваў Басітхана ў духу павагі да медыцыны. Будучы навуковец атрымаў адукацыю ў Ташкенцкім медрэсэ Кукельдаш , затым пераехаў у Бухару, дзе вучыўся ў медрэсэ Міры Араб[1].
Навуковая дзейнасць и творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Басітхан перакладаў кнігі на арабскай і персідскай мовах, прысвечаныя розным галінам навукі. У 1942 годзе ён ажыццявіў першы пераклад на ўзбекскую мову фундаментальнай працы Абу Алі ібн Сіны «Канон медычнай навукі » і напісаў каментары да яго. Дадзены каментаваны пераклад, вядомы пад назвай «Пашыраны канон» («Канун ал-мабсут») быў выдадзены ў 2003—2004 гадах у Ташкенце. Выданне было сустрэта з вялікай цікавасцю з боку лекараў і даследчыкаў[1].
У 1950 годзе па даручэнні кіраўніцтва Акадэміі навук Узбекістана Шашы стварыў два творы па медыцыне («Карысныя якасці лекаў і ежы» і «Назва лекаў і хвароб»), якія сталі падручнікамі для студэнтаў вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў[1].
Ён стварыў таксама такія працы як «Энцыклапедычны слоўнік па медыцыне», «Кніга аб некаторых функцыях геаметрыі», «Уводзіны ў навуку аб падзеле спадчыны», «Карысныя парады мусульманам», «Крыніца асветы», «Злодзей і суддзя», «Ісціны сакрэтаў», «Свяцільня прамянёў», «Значэнне імёнаў»[1].
Басітхан ібн Західхан Шашы пакінуў значны след у гісторыі культуры народаў Цэнтральнай Азіі. Працы вучонага з’яўляюцца важнай крыніцай для даследчыкаў, якія цікавяцца спадчынай ібн Сіны, якія прыязджаюць у Ташкент з усяго свету для вывучэння яго прац[1].
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Памерлі 22 мая
- Памерлі ў 1959 годзе
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Узбекістана
- Перакладчыкі з арабскай мовы
- Перакладчыкі з персідскай мовы
- Перакладчыкі на ўзбекскую мову
- Энцыклапедысты
- Медыкі Узбекістана
- Мастакі Узбекістана
- Выдаўцы Узбекістана
- Паэты Узбекістана
- Узбекскамоўныя паэты