Авіцэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авіцэна
перс.: ابن سینا
Дата нараджэння 980[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1037
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, паэт, астраном, урач, тэарэтык музыкі, фізік, матэматык, хімік, этык, факіх, пісьменнік
Навуковая сфера медыцына, aromatherapy[d], філасофія, логіка, Ilm al-Kalam[d], паэзія, багаслоўе, навукі аб Зямлі, філасофія навукі[d], фізіка, псіхалогія, астраномія, хімія, геалогія і механіка
Кірунак Усходні арыстоцелізм
Вядомыя вучні Bahmanyār[d]
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абу Алі Хусайн ібн Абдала ібн Сіна (перс.: ابو علی حسین بن عبدالله بن سینا — abu ali hossein ebn-e abdâllah ebn-e sinâ), Ібн Сіна (перс.: بن سینا — ebn-e sinâ — адсюль «Авіцэна»; Афшані паблізу Бухары, 16 жніўня 980 — Гамадан, 18 чэрвеня 1037) — знакаміты персідскі філосаф, лекар, прыродазнавец, паэт, прадстаўнік усходняга арыстоцелізму.

Авіцэна вывучаў медыцыну ў іншага персідскага лекара Каш'яра. Ён напісаў амаль 450 трактатаў па шырокаму колу пытанняў, з якіх каля 240 дайшлі да нас. У прыватнасці, 150 з яго захаваўшыхся трактатаў засяроджваюцца на філасофіі і 40 з іх — на медыцыне[5]. Яго самыя вядомыя працы «Кніга лекавання», вялізарная філасофская і навуковая энцыклапедыя, і «Канон медыцынскай навукі», які выкладваўся ва сярэднявечных універсітэтах у якасці стандартнага курсу[6], у прыватнасці, ён быў выкарыстаны ў якасці падручніка ва ўніверсітэтах Манпэлье і Лёвена ў XVII стагоддзі. Канон Авіцэны забяспечваў поўную сістэму ведаў па медыцыне ў адпаведнасці з прынцыпамі Галена і Гіпакрата.

Ён таксама быў астраномам, хімікам, геолагам, хафізам, псіхолагам, тэолагам, логікам, палеантолагам, матэматыкам, фізікам і паэтам[7]. Ён лічыцца самым вядомым і ўплывовым прадстаўніком ісламскага залатога веку[8].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Авіцэна нарадзіўся каля 980 года ў горадзе Афшані, непадалёк ад Бухары, сталіцы Саманідскай імперыі, у рэгіёне Цэнтральнай Азіі і Вялікага Гарасану. Яго бацька паходзіў з горада Балх, які зараз знаходзіцца ў сучасным Афганістане, а яго маці была з Бухары, горада сучаснага Узбекістану. Яго бацька, Абдула, быў паважаным ісмаілітам, маці звалі Сетарэг. Бацька ў момант нараджэння сына быў аканом у адным з маёнткаў імператара, таму маючы неабходныя сродкі бацька жадаў даць яму добрую адукацыю ў Бухары. Дзякуючы выдатнаму розуму і памяці, Авіцэна дасягнуў узроўня свайго настаўніка ўжо да чатырнаццаці гадоў. Як ён напісаў у сваёй аўтабіяграфіі, не было нічога, чаго б ён не даведаўся, калі дасягнуў васямнаццаці гадоў.

Існуюць некалькі тэорый наконт таго, да якой мазгаба належаў Авіцэна. Сярэднявечны гісторык Захір аль-Дзін аль-Байхакі лічыў, што Авіцэна быў паслядоўнікам «братоў чысціні»[9]. З другога боку, шыіты факігі Нурула Шуштары і гісторык Саед Хасейн Наср сцвярджалі, што ён, хутчэй за ўсё, меў дачыненне да «шыітаў-двунадзесятнікаў»[10]. У апошні час Дзмітрый Гутас абвяргаў абодвы высновы і сцвярджаў, што Авіцэна прытрымліваўся ханафійскага мазгаба. Вядомы французскі тэолаг Анры Карбін лічыў, што Авіцэна, як і яго бацька, сам быў добрым ісмаілістам. Аналагічныя рознагалоссі існуюць і наконт сям'і Авіцэны, у той час як некаторыя аўтары лічаць іх сунітамі, больш познія аўтары меркавалі, што яны шыіты[11].

Авіцэна пры сваім навучанні праяўляў выключныя інтэлектуальныя здольнасці і ў хуткім часе атрымаў рэпутацыю вундэркінда, калі ва ўзросце 10 гадоў вывучыў на памяць Каран, а таксама шматлікія творы персідскай паэзіі. Ён вывучыў індыйскую арыфметыку ад індыйскага гандляра гароднінай, і, менавіта, ў той час пачаў навучацца ў блукаючых мысляроў, якія жылі на сродкі ад лячэння хворых і навучання маладых. Ён таксама вывучаў ісламскае права ў ханафійскага вучонага Ісмаіла аль-Західа[12].

Будучы падлеткам, на яго вялікі ўплыў зрабіла «Метафізіка» Арыстоцеля, якога ён не змог зразумець, пакуль не прачытаў каментар аль-Фараба да працы. На працягу наступных паўтара гадоў, ён вывучаў філасофію, у якой ён сустракаў шмат перашкод і незразумеласцей. У такія моманты збянтэжанага запыту, ён зачыняў кнігу і ішоў у мячэць, дзе маліўся пакуль не пераадольваў свае цяжкасці ў разуменні. Да глыбокай ночы, і нават ува снох ён працягваў разважаць аб прачытаным. Сорак разоў, як ён потым пісаў, ён прачытаў «Метафізіку», пакуль усе словы з кнігі не адбіліся ў яго памяці, але іх сэнс быў безнадзейна смутным для яго, пакуль у адзін цудоўны дзень ён не прачытаў маленькі каментар аль-Фараба. З нагоды вялікай радасці адкрыцця сэнсу ён паспяшаўся ў мячэць, дзякуючы Бога за прасвятленне, і даў на міластыню беднякам.

У 16 гадоў Авеціна прыступіў да вывучэння медыцыні, прычым ён не толькі вывучаў тэорыю, але і навучаўся на практыцы, задарма лячыўшы хворых, што па яго ўласных словах, дапамагло яму выявіць новыя метады лячэння. Авіцэна дасягнуў статуса кваліфікаванага лекара ва ўзросце 18 гадоў. Ён вызначыў для сябе, што «медыцына не жорсткая і калючая навука, як матэматыка і метафізіка», таму ўсе высілкі ён прыклаў да таго, каб стаць выдатным урачом. У хуткім часе слава аб маладым лекары хутка распаўсюдзілася, і ён пачаў прымаць шматлікіх пацыентаў, не пытаючыся на аплату.

Сталае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Малюнак Авіцэны 1271 года

У хуткім часе Авіцэна стаў урачом эміра, які павінен быў дапамагчы яму пазбавіцца ад небяспечнай хваробы, што Авіцэна і зрабіў. Галоўнай узнагародай за гэту паслугу быў доступ да каралеўскай бібліятэцы Саманідаў, дзе захоўваліся працы вядомых даследчыкаў і вучоных. Калі бібліятэка была знішчана пажарам неўзабаве пасля гэтага, ворагі Авіцэны абвінавацілі яго ў спальванні, для таго, каб схаваць крыніцы сваіх ведаў. Між тым, ён дапамагаў бацьку ў яго фінансавых працах, але ўсё ж знайшоў час, каб напісаць некаторыя з яго ранніх твораў.

Калі Авіцэне споўнілася 22 гадоў, ён страціў бацьку, да таго ж была скінута дынастыя Саманідаў у снежні 1004 года. Авіцэна, верагодна, адхіліў прапанову Махмуда Газневі застацца пры ягонам двары і пайшоў на захад у горад Ургенч, які знаходзіцца ў сучасным Узбекістане, да візыра, які даў яму невялікую штомесячную стыпендыю. Грошаў было мала, таму Авіцэна часцяком блукаў з месца на месца праз раёны Нішапура і Мерва да межаў Гарасану, шукаючы прыстасаванне свайму таленту. Авіцэна шукаў прытулак у шчодрага кіраўніка цэнтральнай Персіі Кабіса, які і сам быў паэтам і вучоным, але ён быў забіты сваім войскам падчас хваляванняў у 1012 годзе. Авіцэна ў гэтым жа годзе цяжка захварэў. Нарэшце, у Горгане, на беразе Каспійскага мора, Авіцэна сустрэўся з адным сваім сябрам, які купіў яму жыллё непадалёк ад свайго ўласнага дома, у якім Авіцэна чытаў лекцыі па логіцы і астраноміі. Некаторыя з яго трактатаў былі напісаны для гэтай мэты, а таксама ў гэты час ён распачаў працу над «Канонам медыцынскай навукі».

Авіцэна пасля пасяліўся ў Рэй, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад сучаснага Тэгерана, у родны горад Разэса, дзе на той час панаваў эмір Маджа Адаўла пры рэгентстве сваёй маці. Каля трыццаці кароткіх прац, як кажуць, Авіцэна склаў у Рэі. Сталая варожасць, якая лютавала паміж рэгентам і яе другім сынам, Шамс аль-Даўлой, аднак, вымусіла вучонага кінуць месца. Пасля кароткага знаходжання ў Казвіні Авіцэна прайшоў на поўдзень у Гамадан, дзе панаваў эмір Шамс аль-Даўла. Спачатку Авіцэна саступіў на службу да заможнай жанчыны, але эмір, даведаўшыся аб яго прыбыцці, назначыў яго ў якасці лекара. Авіцэна атрымаў нават пасаду візыра пры эміры. Аднак з цягам часу Авіцэна атрымаў ворагаў сярод ваенных лідараў і мусульманскіх прапаведнікаў у горадзе, эмір адхіліў іх патрабаванне на пакаранне смерцю Авіцэну за іншадумства, але прыняў рашэнне зрушыць яго з займаемай пасады і выслаць за межы сваіх валадарстваў. Авіцэна, аднак, патаемна заставаўся на працягу сарака дзён у доме шэйха Ахмеда Фадэля, пакуль новы прыступ хваробы не патрывожыў эміра, які аднавіў яго на займаемай пасадзе. Нават на працягу гэтага часу Авіцэна працягваў свае даследаванні і выкладанні, нягледзячы на пратэсты з боку мусульманскіх прапаведнікаў. Кожны вечар ён чытаў урыўкі з сваіх вялікіх твораў, які потым растлумачваў сваім вучням. Пасля смерці эміра, Авіцэна перастаў быць візырам і схаваўся ў доме аптэкара, дзе, з інтэнсіўнай уседлівасцю, ён працягваў складаць свае працы.

Між тым, ён напісаў ліст Абу-Яфару, прэфекту горада Ісфаган, з якім Гамадан быў у стадыі вайны, прапаноўваючы свае паслугі. Новы эмір Гамадану, пачуўшы пра гэту перапіску і выяўвіўшы месца знаходжанне Авіцэны, зняволіў яго ў крэпасці. Пазней, аднак, у суправаджэнні свайго брата, любімага вучня, і двух рабоў, Авіцэна збег з горада пераапрануўшыся ў сукенку суфійскіх аскетаў. Пасля небяспечнага падарожжа, яны дасягнулі Ісфагану.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Астатнія дзесяць або дванаццаць гадоў жыцця Авіцэна выдаткаваў на службе ў Абу Джафара Алы Адаўлы, якога ён суправаджаў у якасці лекара і агульнага літаратурнага і навуковага кіраўніка, нават у сваіх шматлікіх кампаніях.

На працягу гэтых гадоў Авіцэна, рухомы крытыкай свайго стылю, звярнуўся да вывучэння літаратуры і філалогіі. Таксама ён працягваў плённую навуковую працу, завяршыўшы «Канон медыцынскай навукі». Многія яго рукапісныя працы, у тым ліку «Кніга справядлівасці» згарэлі падчас нападу на Ісфаган газнійскага войска.

Падчас аднаго з ваенных паходаў у Авіцэна захварэў на цяжкую страўнікавую хваробу, ад якой вылечыць сябе ён не здолеў. На смяротным ложы Авіцэну ахапіла раскаянне, ён падзяліў свае рэчы сярод бедноты, адпусціў на волю сваіх рабоў і чытаў Каран тры дні пакуль не памёр у чэрвені 1037 года, у свой 58 год, у месяц Рамадана і быў пахаваны ў Гамадане, што зараз знаходзіцца ў сучасным Іране[13].

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная колькасць напісаных Авіцэнам твораў не ўстаноўлена. Яму прыпісваюць да 456 прац, у тым ліку 23 на фарсі.

Канон медыцынскай навукі[правіць | правіць зыходнік]

Гравюра з венецыянскага выдання «Канона медыцынскай навукі» 1520 года, дзе Авіцэна намаляваны як кіраўнік медыцыны.

Да напісання Авіцэнам «Канона медыцынскай навукі» вядомымі навуковымі працамі па медыцыне былі «Царская кніга», заснавальніка шпіталю ў Багдадзе Алі ібн-Абаса і трыццацітомная праца Абу Бакара ар-Разі «Усёабдымная кніга па медыцыне». Аднак, гэтыя кнігі мелі шмат агульных недахопаў, гэта значыць звесткі ў іх былі недастаткова сістэматызаваны, вынікі назіранняў часцяком змешваліся з выдумкамі, рэкамендацыі дапаўняліся містычнымі тлумачэннямі. Выклад матэрыялу быў складаным для разумення нават практыкуючага лекара. Перад напісаннем сваёй кнігі Авіцэна імкнуўся пазбегнуць гэтых памылак сваіх папярэднікаў[14].

Пераклад «Канона медыцынскай навукі» на лацінскую мову

Кніга з'яўляецца вядомай тым, што ў ёй упершыню апісаны заразныя хваробы і захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам[15], таксама ў працы быў апісаны карантын, як сродак для прадухілення распаўсюджвання інфекцый. Авіцэна ў сваёй кнізе пачаў даследаваць такую ​​вобласць медыцыны, як нейрапсіхіятрыя[16], і першым вылучыў ідэю пра синдром пры дыягнаставанні асобных захворванняў[17], Авіцэна пераняў ад старажытнагрэчаскіх медыкаў тэорыю пра тое, што эпідэміі выклікаюцца выкідамі ў атмасферу (тэорыя міязмаў)[18].

«Канон медыцынскай навукі» быў першай кнігай, якая тычылася тэмы эксперыментальнай медыцыны, доказнай медыцыны, выпадкова-кантраляваных даследаванняў, і тэстаў эфектыўнасці лекаў[19]. «Канон» усталяваў правілы і прынцыпы для праверкі эфектыўнасці новых лекаў і медыкаментаў, якія да гэтага часу з'яўляюцца асновай клінічнай фармакалогіі і сучасных клінічных даследаванняў. Паводле гэтых правілаў, лячэбныя ўласцівасці розных рэчываў вызначаюцца Авіцэнам дзвюма шляхамі — выпрабаванням і параўнаннем. Пры выпрабаванні лекаў варта прытрымлівацца наступных указанняў, тады вынік выпрабаванняў будзе дакладны[20]:

  • на лекі не павінны ўплываць фактары, якія могуць змяніць яго актыўнае дзеянне;
  • хвароба, якой выпрабоўваюць лекі, павінна быць простай, без ускладненняў;
  • лекі варта выпрабоўваць на процілеглых хваробах, паколькі часам яны маюць лячэбны эфект пры адной хваробы па сваім прызначэнні, а пры іншай — як акалічны эфект.

У «Каноне» шмат увагі надаецца не толькі спосабам лячэння розных хвароб, але і пытанням прафілактыкі, папярэджання хвароб, захавання здароўя. Важнае значэнне Авіцэна прадастаўляе фізічным практыкаванням, рэжыму харчавання, адпачынку, асабістай гігіене людзей рознага ўзросту. Авіцэна з'яўляецца адным з першых медыкаў, хто сур'ёзна даследаваў лад жыцця доўгажыхароў, чым заклаў асновы геранталогіі[21].

Авіцэнаўская філасофія[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд знутры маўзалею Авіцэны

Авіцэна пісаў пра раннюю ісламскую філасофію, асабліва пры суб'екты логікі, этыкі і метафізікі, у тым ліку трактаты пра логіку і метафізіку. Большасць яго прац былі напісаны на арабскай мове, якая была дэ-факта навуковай мовай таго часу на Блізкім Усходзе, але некаторыя з іх былі напісаны на персідскай мове. На сенняшні дзень важнае моўнае значэнне маюць некалькі яго кніг, якія ён напісаў на амаль чыстай персідскай мове. Каментары Авіцэны да прац Арыстоцелю часцяком выпраўляліся філосафам, заахвочваючы ажыўленую дыскусію ў духу іджтыгаду.

У сярэднявечным ісламскім свеце, у сувязі з паспяховым прымяненнем філасофіі арыстатэлізму і неаплятанізму Авіцэнам разам з каламам, Авіцэнізм у канчатковым выніку стаў вядучай школай ісламскай філасофіі XII стагоддзя, з Авіцэна стаў класічным філосафам[22].

Авіцэнізм таксама меў уплыў у сярэднявечнай Еўропе, асабліва яго вучэнне аб прыродзе душы і існавання, сутнасці адрозненняў, разам з абмеркаваннямі і асуджэннем, якія былі зробленыя ў Еўропе. Гэтак працы Авіцэны былі асуджаныя ў Парыжы, дзе Авіцэнізм пазней быў забаронены ў 1210 годзе. Тым не менш, працы псіхалогіі і тэорыі пазнання Авіцэны зрабілі значны ўплыў на Уільяма Аверня, біскупа Парыжа і Альберта Вялікага, у той час як яго працы пра метафізікі аказалі ўздзеянне на думкі Тамаша Аквінскага[23].

Метафізічная дактрына[правіць | правіць зыходнік]

Раняя ісламская філасофія і ісламская метафізіка, прасякнутая ісламскай тэалогіяй, адрозніваецца больш выразна, чым арыстатэлізмавая розніца паміж сутнасцю і існаваннем. Прымаючы пад увагу што існаванне ёсць вобласцю магчымасці і выпадковасці, сутнасць пераносіцца ў быццё па-за выпадковасцю. Філасофія Авіцэны, у прыватнасці тая частка, якая адносіцца да метафізікі, шмат у чым абавязаная працам эль-Фарабі. У пошуках канчатковай ісламскай філасофіі, адасобленай ад аказіяналізму, можна ўбачыць у захаваных яго працах.

Паўтараючы прыклад эль-Фарабі, Авіцэна пачаў паўнавартаснае расследаванне пытання аб быцці, у якім ён праводзіць адрозненне паміж сутнасцю (Mahiat) і існаваннем (Wujud). Ён сцвярджаў, што сам факт існавання не можа быць выведзены з сутнасці існуючых рэчаў, і што форма і матэрыя самі па сабе не здольныя ўзаемадзейнічаць і ствараць рух сусвету, альбо прагрэсіўную актуалізацыю існуючых рэчаў. Існаванне, такім чынам, павінна быць звязана з агентам прычыны, які патрабуе ці надае існаванне сутнасці. Такім чынам, прычына павінна быць існуючай рэччу і суіснасцю са сваім эфектам[24].

Працы па музыцы[правіць | правіць зыходнік]

Музычны інструмент гіджак, вынаходнікам якога з'яўляецца Авіцэна

Авіцэна пісаў таксама творы па тэорыі музыкі, якія з'яўляюцца часткамі яго энцыклапедычных прац:

  • «Звод навукі пра музыку» у «Кнізе вылячэння»;
  • «Кароткі выклад пра музыку» у «Кнізе збаўлення»;
  • Раздзел пра музыку ў «Кнізе ведаў».

З тэарэтычнага пункту гледжання Авіцэна, па сярэднявечнай традыцыі, адносіў музыку да матэматычных навук. Ён вызначаў яе як навука, якая вывучае гукі ў іх суадносінах і якая мае мэтай устанаўленне правілаў стварэння кампазіцыі[25]. Зыходзячы з вучэння Піфагора, ён лічыў, што музыка падпарадкавана лікам і знаходзіцца ў цеснай сувязі з імі[26].

Авіцэна першым у гісторыі падводзіць пад музычную гісторыю салідную навуковую базу, разглядаючы музыку з пазіцый не толькі матэматыкі, але і сацыялогіі, псіхалогіі, паэтыкі, этыкі і фізіялогіі.

Авіцэна сумесна з эль-Фарабі заклаў аснову навукі аб музычных інструментах, якая атрымала далейшае развіццё ў Еўропе ў значна больш позні час. Ён дае падрабязную класіфікацыю тыпаў музычных інструментаў, патлумачыўшы іхную будову. У шостым раздзеле «Кнігі ведаў» прыводзяцца назвы амаль усіх існуючых інструментаў з іхнымі апісаннямі. Працы эль-Фарабі і Авіцэны па вывучэнню музычных інструментаў заклалі асновы інструменту як адмысловай вобласці музычнай навукі. Вялікі вучонага таксама з'яўляецца вынаходнікам распаўсюджанага ў Сярэдняй Азіі смычковага інструмента — гіджака.

Зноскі

  1. а б в Авиценна // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 82.
  2. Сина, Абу-Али ибн-Хусейн ибн-Абдалла ибн- // Еврейская энциклопедияСПб.: 1913. — Т. 14. — С. 254.
  3. https://iranarchpedia.ir/entry/17118
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/45755/Avicenna/517/Additional-Reading
  5. «Avicenna (Abu Ali Sina)» Архівавана 11 студзеня 2010.. Sjsu.edu.
  6. «Avicenna 980-1037». Hcs.osu.edu.
  7. «Avicenna, in Encyclopaedia Iranica, Online Version 2006» Архівавана 6 красавіка 2016.. Iranica.com.
  8. Avicenna на Брытаніке.
  9. Janssens, Jules L. (1991). An annotated bibliography on Ibn Sînâ (1970-1989): including Arabic and Persian publications and Turkish and Russian references. Leuven University Press. стст. 89–90. ISBN 978-90-6186-476-9.
  10. Seyyed Hossein Nasr, An introduction to Islamic cosmological doctrines" ст. 183. ISBN 0-7914-1515-5
  11. Aisha Khan (2006). Avicenna (Ibn Sina): Muslim physician and philosopher of the eleventh century. ISBN 978-1-4042-0509-3.
  12. Jorge J. E. Gracia and Timothy B. Noone (2003), A Companion to Philosophy in the Middle Ages, ст. 196. ISBN 0-631-21673-1.
  13. Osler, William (2004). «The Evolution Of Modern Medicine». Kessinger Publishing. p. 72. ISBN 1-4191-6153-9.
  14. Б.Д. Петров, А.В. Сагадеев. Ибн Сина (Авиценна). — М.:Мысль, 1980 — 238 с.
  15. George Sarton. «Introduction to the History of Science». Quotations From Famous Historians of Science
  16. «The fate of medical knowledge and the neurosciences during the time of Genghis Khan and the Mongolian Empire», Neurosurg Focus. S. Safavi-Abbasi, LBC Brasiliense, RK Workman (2007), p. 3.
  17. Lenn Evan Goodman (2003), Islamic Humanism, p. 155, Oxford University Press, ISBN 0-19-513580-6
  18. Joseph Patrick Byrne (2008). «Encyclopedia of Pestilence, Pandemics, and Plagues: A-M»(недаступная спасылка). ABC-CLIO. p.33. ISBN 0-313-34102-8.
  19. D. Craig Brater and Walter J. Daly (2000), «Clinical pharmacology in the Middle Ages: Principles that presage the 21st century», Clinical Pharmacology & Therapeutics 67 (5), p. 447—450 [448].
  20. Авиценна. Канон врачебной науки: избранные разделы в трех частях, Том 2. — МИКО Коммерческий вестник, 1994 — ISBN 5-86364-001-4
  21. Ибн Сина (Авиценна). «Избранные философские произведения». — Москва:Наука, 1980.
  22. Nahyan A. G. Fancy (2006), p. 80-81, «Pulmonary Transit and Bodily Resurrection: The Interaction of Medicine, Philosophy and Religion in the Works of Ibn al-Nafīs (d. 1288)» Архівавана 4 красавіка 2015., Electronic Theses and Dissertations, University of Notre Dame.
  23. The Internet Encyclopedia of Philosophy. Avicenna/Ibn Sina (CA. 980-1037). Iep.utm.edu.
  24. «Islam». Encyclopædia Britannica Online. 2007.
  25. Иванова Л. Ибн Сина (Авиценна) в зеркале музыки. Некоторые музыкально-теоретические взгляды Ибн Сины. Воззрения Ибн Сины в области музыкальной теории. Вестник Челябинского государственного университета, 2007
  26. Болтаев М. Н. «Абу Али ибн Сина — великий мыслитель, ученый энциклопедист средневекового Востока» — М.: Сампо, 2002. — 400 с. — ISBN 5-8071-0005-0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]