Баткен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баткен
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1934
Плошча
  • 205 км²
Вышыня цэнтра
1 036 м
Насельніцтва
  • 27 730 чал. (2021)
Тэлефонны код
3622
Баткен на карце Кыргызстана
Баткен (Кыргызстан)
Баткен
Баткен (Кыргызстан)
Баткен

Баткен (кірг.: Баткен) — горад у Кыргызстане, адміністрацыйны цэнтр Баткенскай вобласці і раёна. Размешчаны на паўднёвым захадзе Кыргызстана, прыблізна за 240 км на захад ад Оша. Сяло Баткен было ўтворана ў красавіку 1934 года, як раённы цэнтр аднайменнага Баткенскага раёна. У 1999 годзе для павышэння эфектыўнасці кіравання гэтых земляў пасля шэрагу нападаў баевікоў з трох заходніх раёнаў Ошскай вобласці была ўтворана Баткенская вобласць з адміністрацыйным цэнтрам Баткен.

З сувязі з гэтым сялу Баткен у 2000 годзе быў нададзены статус горада, першым мэрам горада прызначаны Султанаў Мамасыдык Мамадзіевіч. Насельніцтва сяла ў 2000 годзе складала 10987 чалавек. У 2001 годзе гораду былі падпарадкаваны 3 прыгарадныя вёскі.

У верасні 2022 года ў наваколлях горада адбыліся памежныя сутыкненні.

Зноскі

  1. а б в Geographic Names Server — 2018.