Бебельплац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панарама плошчы Бебельплац: злева будынак Оперы на Унтэр-дэн-Ліндэн, справа — будынак Старой бібліятэкі, у цэнтры — сабор Святой Ядвігі

Бебельплац (ням.: Bebelplatz — плошча Бебеля) — адна з цэнтральных плошчаў сталіцы Германіі горада Берліна. З поўдня на плошчу выходзіць вуліца Унтэр-дэн-Ліндэн. Плошча з'явілася ў 17411743 гады як «плошча ля Оперы»17411742 гадах тут была пабудаваны будынак Берлінскага опернага тэатра). У 19111947 гадах яна насіла імя імператара Франца-Іосіфа (ням.: Kaiser-Franz-Josef-Platz).

Даваенная забудова плошчы — Форум Фрыдэрыцыянум — была разбурана і ў паваенныя гады заменена новымі будынкамі з гістарычнымі фасадамі. Архітэктурны ансамбль плошчы, якая носіць з 31 жніўня 1947 года імя Аўгуста Бебеля, знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

10 мая 1933 года плошча стала месцам правядзення вядомага спалення кніг. Каля 40 тысяч[1] студэнтаў, прафесараў, членаў СА і СС знішчалі на кастры кнігі названых «антынямецкімі» аўтараў: Зігмунда Фрэйда, Эрыха Кестнера, Генрыха Мана, Карла Маркса і Курта Тухольскага. Пра гэтыя сумныя падзеі нагадвае мемарыял спаленым кнігам працы ізраільскага мастака Міхі Ульмана ў цэнтры плошчы: пад шкляной плітой глыбока ўніз ідуць пад зямлю пустыя белыя кніжныя стэлажы.

З 2004 года пад плошчай функцыянуе падземная паркоўка ў два паверхі на 462 лягковыя аўтамабілі з выхадам непасрэдна да будынка Дзяржаўнай оперы на Унтэр-дэн-Ліндэн.

Зноскі

  1. Book burning (англ.). Holocaust Encyclopedia. Мемарыяльны музей Халакоста, ЗША. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 15 мая 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]