Бедржых Вшэмір фон Берхтальд
Бедржых Вшэмір фон Берхтальд, Фрыдрых Берхтальд | |
---|---|
чэшск.: Bedřich Všemír von Berchtold, ням.: Friedrich von Berchtold | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1781[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1876[1][2][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Prosper Anton Graf Berchtold[d] |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, урач, падарожнік |
Навуковая сфера | Батаніка |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Bercht.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Бедржых Вшэмір фон Берхтальд (чэшск.: Bedřich Karel Eugen Všemír hrabě Berchtold z Uherčic; Фрыдрых Берхтальд, ням.: Friedrich von Berchtold; 1781—1876) — чэшскі урач і батанік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бедржых Вшэмыр фон Берхтальд пасля заканчэння ў 1804 годзе Карлава ўніверсітэта заставаўся пры медыцынскім факультэце Карлава ўніверсітэта . Апроч заняткаў доктарскай практыкай большую частку свайго часу прысвячаў прыродазнаўчым навукам, у першую чаргу батаніцы.
Пасля 11 гадоў медыцынскай практыкі ён прыняў рашэнне заняцца выключна навукай і цалкам прысвяціць сябе даследаванню прыроды. З навуковымі мэтамі ён з 1834 па 1842 гады здзейсніў шэраг падарожжаў па шматлікіх еўрапейскіх краінах, Паўночнай Афрыцы і Малой Азіі, у 1846 годзе ён пабываў у Паўднёвай Амерыцы большую частку часу падарожнічаючы па Бразіліі.
На мяжы 1830—40 гадоў ён апублікаваў шматтомную працу па флоры Багеміі. У суаўтарстве з выдатнымі чэшскімі батанікамі братамі Каралам і Янам Прэсламі ім было апублікавана некалькіх навукова-даследчых прац. Першы чэшскі аўтар, які апублікаваў батанічную працу пра бульбу — «Die kartoffeln.» (ням.).
Быў прыхільнікам руху Чэшскага нацыянальнага адраджэння, разам са сваім зводным братам Леапольдам Берхтальдом (чэшск.: Leopold I. Berchtold) браў удзел у стварэнні Пражскага Нацыянальнага музея.
Яго імем быў названы род раслін Berchtoldia J.Presl, 1830[4], пазней гэта назва ўвайшла ў сінаніміку роду Chaetium Nees, 1828.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- O přirozenosti rostlin, aneb, Rostlinář. Prag: Joz. Krarse 1820. (совместно с Я. С. Пресл)
- Die Rubiaceen Böheims. 1838.
- Ökonomisch-technische Flora Böhmens. у 6 тамах, Prag: Gedruckt bei J.H. Pospischil, 1836—43. т.1
- Die kartoffeln. (Solanum tuberosum C.Bauh.) Deren geschichte, charakteristik, nützlichkeit, schädlichkeit, kultur, krankheiten etc., mit ausführlichen angaben ihrer industriellen anwendung. Prag, Druck von G. Haase söhne, 1842.
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в г The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Berchtold, Friedrich Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 24. — S. 377.
- ↑ Berchtoldia: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Bedřich Všemír Berchtold z Uherčic Архівавана 2 красавіка 2011. (чэшск.)
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1781 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 1876 годзе
- Памерлі ў Каралеўстве Багемія
- Памерлі ў Празе
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Батанікі Чэхіі
- Нарадзіліся ў раёне Індржыхуў-Градзец