Перайсці да зместу

БелТАПАЗ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
БелТАПАЗ
Тып ААТ
Заснаванне 1958
Ранейшыя назвы РУП «Гродзенскі завод такарных патронаў „БелТАПАЗ“»
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Галіна Машынабудаўніцтва
Прадукцыя такарны патрон[ru]
Сайт beltapaz.com

АТТ «Гродзенскі завод такарных патронаў „БелТАПАЗ“» — беларуская кампанія па вытворчасці такарных патронаў[ru], якая размешчана ў Гродна.[1][2][3]

Гісторыя завода пачынаецца з 1958 года.

Неаднаразова перапрафіляваны, выпускаў сантэхнічнае абсталяванне, святлотэхнічныя вырабы, тэхналагічнае абсталяванне, холаднавысадачны інструмент, а таксама тавары народнага спажывання.

1973 год — пабудаваны завод такарных патронаў на новай пляцоўцы і засвоеная новая прадукцыя — самацэнтруючыя трохкулачковыя такарныя патроны.

1975 год — пачынае ажыццяўляцца выпуск шырокай гамы такарных патронаў для ўстаноўкі на станочное абсталяванне, дзялільныя галоўкі і розныя тэхналагічныя прыстасаванні. Упершыню ў СССР асвойваліся такарныя патроны такога выканання і такой дакладнасці.

1977 год — па ўсесаюзнай выставе ВДНХ СССР самацэнтруючы такарны патрон падвышанай дакладнасці дыяметрам 250 мм быў адзначаны Бронзавым медалём. З 1980 года прадпрыемства мела права маркіраваць гэты патрон Дзяржаўным знакам якасці СССР.

У канцы 1970-х—пачатку 1980-х гадоў прадукцыя завода пачынае карыстацца попытам ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Пашырыліся экспартныя пастаўкі такарных патронаў, яны адпраўляліся ў 16 краін свету.

1996 год — завод пераймяноўваецца ў РУП «Гродзенскі завод такарных патронаў „БелТАПАЗ“».

2004 год — заключаны кантракт з РУП «Мінскі трактарны завод» на пастаўку вузлоў і дэталяў для камплектацыі трактароў новага пакалення.

2005 год — рэгулярная пастаўка камплектуючых на канвеер РУП «МТЗ». У 2007 годзе РУП «БелТАПАЗ» аказваецца ў дзясятцы лепшых заводаў Міністэрства прамысловасці і становіцца Лаўрэатам прэміі 3-й ступені Міністэрства прамысловасці РБ у галіне якасці, стварэння і ўкаранення сістэмы высокаэфектыўных метадаў у адпаведнасці з Міжнародным стандартам ISO серыі 9000.

2008 год — акцыянаванне прадпрыемства, атрымаў новую назву ААТ «Гродзенскі завод такарных патронаў „БелТАПАЗ“». Прадпрыемства выпускае больш за 100 мадыфікацый самацэнтруючых спіральна-рэечных такарных патронаў, займаецца апрацоўкай дэталяў МТЗ, што складае 28,1 % ад агульнага аб’ёму і вырабляе тавары народнага спажывання — садова-агародны інструмент.

2012 год — адбываецца тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства. З мэтай абнаўлення, мадэрнізацыі актыўнай часткі фондаў і павышэння тэхнічнага ўзроўню вытворчасці.

2013 год — па выніках конкурсу «Лепшыя тавары РБ» такарны самацэнтруючы патрон спіральна-рэечны 3-х кулачковы 3-250.35.14 намінаваны як «Лепшы тавар РБ 2013 года».

2014 год — на прадпрыемстве сфарміраваны аддзел знешніх заказаў, які займаецца вырабам прадукцыі якая з’яўляецца не серыйнай, а вырабляецца згодна чарцяжоў альбо тэхнічных заданняў заказчыка.

2012—2016 гады — ААТ «БелТАПАЗ» у складзе холдынгу Адкрытае акцыянернае таварыства «МЗОР»—кіруючая кампанія холдынгу «Белстанкаінструмент». Ажыццяўляе рэалізацыю сваёй прадукцыі як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. Пастаўка прадукцыі вырабляецца ўсім найбуйнейшым прадпрыемствам станкабудаўнічай і інструментальнай галіны машынабудавання Рэспублікі Беларусь, прадпрыемствам Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, Малдовы. Рэалізуе прадукцыю не толькі наўпрост канчатковым спажыўцам, але і праз тавараправодную сетку.

2016 год — па выніках конкурсу «Лепшыя тавары РБ» такарны самацэнтруючы патрон спіральна-рэечны 3-х кулачковы 3-250.35.34 намінаваны як «Навінка года» і «Лепшы тавар РБ 2016 года».

Зноскі

  1. Навіны горада. Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (3 мая 2012). Праверана 16 лютага 2019.(недаступная спасылка)
  2. Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Архіў юрыдычнай бібліятэкі. Праверана 16 лютага 2019.
  3. «Звальненьне кіраўнікоў „Беларуськалія“ і БМЗ — гэта толькі „сьняданьне“». Радыё Свабода (14 кастрычнік 2009, 16:55). Праверана 16 лютага 2019.