Б’елаварскі сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Белаварскі сабор)
Каталіцкі храм
Сабор Святой Тэрэзы Авільскай
Katedrala sv. Terezije Avilske
45°53′53″ пн. ш. 16°50′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Харватыя
Горад Б'елавар
Канфесія каталіцызм
Епархія Епархія Б'елавар-Крыжэўцы
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата заснавання 1772 год
Статус Кафедральны сабор
Стан дзеючы храм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Б'елаварскі сабор, Сабор Святой Тэрэзы Авільскай — каталіцкі сабор у горадзе Б'елавар, Харватыя. Кафедральны сабор епархіі Б'елавар-Крыжэўцы, помнік архітэктуры. Атрымаў статус кафедральнага сабору ў 2009 годзе, пасля стварэння епархіі з цэнтрам у Б'елавары, да гэтага быў прыходскай царквой.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1756 годзе ў Б'елавары была пабудавана вялікая крэпасць у рамках фартыфікацыйных работ па стварэнню вайсковай мяжы, што выклікала прыток насельніцтва ў горад. У 1761 годзе па запрашэнню ўладаў Ваеннай Мяжы ў Белавр прыбылі чэскія манахі з ордэна піяраў. Адзіным рэлігійным збудаваннем ў горадзе была невялікая капліца, таму было прынята рашэнне будаваць умяшчальную царкву. 10 красавіка 1765 года быў закладзены першы камень будучага храма. У 1770 годзе будаўніцтва асноўнай часткі царквы было завершана, 15 кастрычніка 1772 года храм быў асвечаны ў гонар Святой Тэрэзы Авільскай. Абранне імя святой Тэрэзы звязаны з тым, што яна была святой апякункай імператрыцы Марыі Тэрэзіі, па загаду якой была ўзведзена Б'елаварская крэпасць. У 1774 годзе было скончана ўзвядзенне калакольні над фасадам. Царква пабудавана ў стылі барока.

Землятрус 1880 года пашкодзіў царкву. У 1888 годзе царква была рэканструявана і перабудавана па праекту архітэктара Германа Боле, у 1896 годзе быў значна абноўлены інтэр'ер храма.

Аж да 1980 года царква св. Тэрэзы была адзінай царквой у Б'елавары і бліжэйшых прыгарадах, яе прыхаджанамі былі ўсе жыхары горада каталіцкага веравызнання, у 1980 годзе была пабудавана яшчэ адна царква — святога Антонія Падуанскага.

29 верасня 1990 года падчас вайны за незалежнасць падчас баёў паміж ЮНА і харватскімі сіламі ў царкву папаў снарад. Выбух забіў трох жанчын, якія маліліся ў той час у храме, і пашкодзіў будынак. Пасля заканчэння вайны царква была адрэстаўравана, у памяць загінуўшых жанчын усталявана мемарыяльная дошка.

5 снежня 2009 года Папа Бенедыкт XVI стварыў епархію Б'елавар-Крыжэўцы, царква святой Тэрэзы Авілскай стала кафедральным саборам новай епархіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Vinko Gregur. Posveta crkve sv. Ane, Prosvjeta Bjelovar 1993.