Белакапытнік (род раслін)
Белакапытнік | |||||||||||||||||||||
![]() Белакапытнік гібрыдны (Petasites hybridus), агульны выгляд квітнеючай расліны. Хайлігенграбе, Германія | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Petasites Mill. (1754) | |||||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
|
Белакапытнік[2][3] (Petasítes) — род шматгадовых траў сямейства астравых (Asteraceae), які аб’ядноўвае каля дваццаці відаў.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Усе віды квітнеюць ранняй вясной (пасля раставання снегу, а ў рэгіёнах са станоўчымі зімовымі тэмпературамі — у студзені-сакавіку), яшчэ да з’яўлення характэрных для белакапытніка прыкаранёвага сэрцападобнага або пупышкападобнага лісця на доўгіх хвосціках (часам — адначасова са з’яўленнем лісця). Некаторыя віды белакапытніка — двудомныя расліны, г. зн. мужчынскія і жаночыя кветкі размяшчаюцца на розных раслінах.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх раёнах Паўночнага паўшар’я з умераным кліматам, асобныя віды даходзяць да субарктычнай зоны. Расце белакапытнік звычайна ў сырых месцах, па берагах вадаёмаў.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Розныя крыніцы даюць розны аб'ём роду. Паводле базы даных The Plant List, род складаецца з 17 відаў[4]:
- Petasites albus (L.) Gaertn.
- Petasites fominii Bordz.
- Petasites formosanus Kitam.
- Petasites fragrans (Vill.) C.Presl
- Petasites frigidus (L.) Fr.
- Petasites hybridus (L.) G.Gaertn., B.Mey. & Scherb. — Белакапытнік гібрыдны, ці Маташнік лекавы, ці Цар-трава
- Petasites japonicus (Siebold & Zucc.) Maxim.
- Petasites kablikianus Tausch ex Bercht.
- Petasites paradoxus (Retz.) Baumg.
- Petasites pyrenaicus (L.) G.López
- Petasites radiatus (J.F.Gmel.) J.Toman
- Petasites rubellus (J.F.Gmel.) J.Toman
- Petasites saxatilis (Turcz.) Kom.
- Petasites spurius (Retz.) Rchb. — Белакапытнік несапраўдны, ці Балотная пастрэлка, ці Цар-трава
- Petasites tatewakianus Kitam.
- Petasites tricholobus Franch.
- Petasites versipilus Hand.-Mazz.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды белакапытніка выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне, а таксама як сыравіна для лекавых прэпаратаў у навуковай медыцыне. Маладыя пабегі Petasites japonicus знаходзяць выкарыстанне ў японскай кухні. Белакапытнік культывуюць і як садовую расліну.
Зноскі
- ↑ Вибе Е. И. Конспект трибы Senecioneae Cass. (Asteraceae) у Сібіры // Turczaninowia : журнал. — 2000. — № 3(4). — С. 58—63. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. — УДК 581.9 (571.1/5) : 582.998 (Праверана 3 мая 2010)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Белакапытнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.386
- ↑ Petasites: інфармацыя ў базе даных The Plant List (2010, Version 1). (англ.) (Праверана 6 красавіка 2012)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Белокопытник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)