Беларускае студэнцкае зямляцтва (Варонеж)
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Варонежы. Існавала з лістапада 1924 да вясны 1929. Заснавана беларускімі студэнтамі Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута (31 чал.). Пазней далучыліся студэнты ўніверсітэта і рабфака.
З восені 1925 складалася з 2 секцый: пры Варонежскіх сельскагаспадарчым інстытуце і ўніверсітэце . Зімою 1925 — 55 сяброў (34 у сельскагаспадарчым інстытуце, 21 ва ўніверсітэце). У зямляцтва ўваходзілі ўраджэнцы Беларусі, Літвы, Пскоўшчыны, Смаленшчыны. Старшыня праўлення К. Бужынскі, сакратар Ф. Дамінікоўскі, з 8 лістапада 1926 адпаведна Кантар і Шчытовіч; актывісты: студэнты Брожын, Давыдаў, А. Малевіч, Шкрэдаў. На пакрыццё арганізацыйных выдаткаў у 1927/1928 навучальным годзе атрымала грашовую датацыю ад Наркамата асветы БССР. Працавала ў кантакце з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі і з Варонежскім гарадскім бюро пралетстуда. Планавала арганізацыю гурткоў беларусазнаўства і беларускай мовы, беларусізацыю працы зямляцтва. Рэгулярна атрымлівала ад ЦБ пралетстуда Беларусі беларускай газеты, часопісы. У красавіку 1928 Варонежскае гарадское бюро пралетстуда адмовілася супрацоўнічаць з зямляцтвам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае студэнцкае зямляцтва / Ю. Р. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 358.
- Д-скі [Дамінікоўскі Т.] Як жыве і працуе беларускае зямляцтва ў Варонежы // Чырвоны сцяг. — 1925. — № 5—6. — С.